У гасцей і жыхароў горада з’явілася магчымасць вярнуцца на некалькі дзесяцігоддзяў назад і ўспомніць атрыбуты свята без якіх не абыходзілася ні адна савецкая сям’я.

Выстаўка знаёміць з землякамі ўдзельнікамі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

На выстаўцы можна пачытаць газету «Уперад», надрукаваную 75 гадоў таму (7 лістапада 1944 г). Даведацца аб працоўных поспехах жыхароў нашага раёна ў пасляваенны час.

Здзейсніць невялікую экскурсію ў гісторыю савецкай паштоўкі на тэму Кастрычніцкай рэвалюцыі дазволіла прыватная калекцыя паштовак лідчаніна Чэслава Серафімовіча.


Даведаўшыся пра выстаўку, мясцовыя жыхары падаравалі музею паштоўкі, якія папоўняць музейную калекцыю.















