Пралыгін Іван Аляксандравіч

Пралыгін Іван Аляксандравіч (22.09.1917 – 20.01.1976), камандзір партызанскага атрада “Балтыец” брыгады імя С. М. Кірава Лідскага партызанскага злучэння. Нарадзіўся 22 верасня 1917 г. на Магілёўшчыне ў в. Склімін Клімавіцкага раёна. Вучыўся спачку ў  Склімінскай пачатковай школе, затым у Мілаславіцкай сямігадовай школе калгаснай моладзі, якую скончыў у 1931 г. З 1933 г. па 1934 г. праходзіў … Read more

І калядоўшчыкі насілі…

Бяроза для продкаў была сакральным дрэвам. Ля яе вясной праводзілі абрад “кумлення”, у якасці абярэга галінкамі ўпрыгожвалі двор і хатнюю прастору на Зялёныя святкі. Дрэўца лічылі ўвасабленнем жаночай прывабнасці, маладосці, чысціні. Здаўна сок, лісце, пупышкі і суквецце (завушніцы), бярозавы дзёгаць, вугаль з драўніны актыўна прымянялі ў народнай медыцыне. Бярозу ўзгадвалі ў песнях, загадках, прыказках, прымаўках. … Read more

Артэфакты Лідскага замка

Артэфакт (ад лац. artefactum – штучна зробленае) – старажытная рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Лідскі замак быў пабудаваны ў тыя трывожныя часы, калі націск крыжакоў на беларускія і літоўскія землі дасягнуў найбольшай сілы. Каб закрыць рыцарам дарогу ў глыб зямель Вялікага княства Літоўскага , вялікі князь Гедымін у 1323 г. загадаў залажыць … Read more

Інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы”

Запрашаем на інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы”. Гэта магчымасць даведацца, як нашы продкі рыхтаваліся да свята: выязджалі на кірмаш, упрыгожвалі хатнюю прастору, клапаціліся пра калядную вячэру. Святочнага настрою дабавяць створаныя ў музеі фотазоны. Запісацца на занятак можна з 17 снежня па 19 студзеня.

Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду

9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэты дзень быў абвешчаны ў верасні 2015 г. Генеральнай Асамблеяй ААН. Дата была абрана невыпадкова: 9 снежня 1948 г. была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. 193 дзяржавы, якія аднагалосна прынялі Канвенцыю, пацвердзілі, што кожная … Read more

Макараў Пётр Кузьміч

Макараў Пётр Кузьміч (1916-1961) – былы камандзір партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава (з сакавіка 1942 г. па лістапад 1943 г.), партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава (з лістапада 1943 г. па ліпень 1944 г.). Макараў Пётр Кузьміч нарадзіўся 23 лютага 1916 г. у с. Крут. Байгара Грачоўскага раёна Варонежскай вобласці, па другім дадзеным (змянілася … Read more

Ходнікі

У XIX – першай палове ХХ стагоддзя набываюць папулярнасць даматканыя ходнікі (дарожкі, палавікі, панамоснікі, хадуны). Сэнс назваў гаваркі: яны ляжаць на падлозе (на поле), па іх ходзяць, яны нагадваюць пратаптаныя (пракладзеныя) у пэўным накірунку сцяжынкі-дарожкі, мосцікі: да ложка, да куфра, да стала, да этажэркі ці інш. Выраб ходнікаў з’явіўся адначасова са з’яўленнем ручнога ткацтва і … Read more

Валянцін Таўлай і яго сувязь з горадам Лідай

Валянцін Таўлай пакінуў важкі след у гісторыі беларускай літаратуры як грамадзянін, як патрыёт, як барацьбіт за нацыянальную справядлівасць. За сваё кароткае жыццё яму прыйшлося нямала пабачыць і паспытаць пакутаў, якія навісалі над Беларуссю ў тыя гістарычныя часы. Лёс Валянціна Таўлая – гэта адлюстраванне цэлай эпохі, праз якую пакручастымі дарогамі прайшла незлічоная колькасць беларусаў-творцаў. Нарадзіўся ён … Read more

Інструмент для пускання крыві

У экспазіцыі “Скарбы археалогіі”, што размясцілася на 6 паверсе паўднёва-заходняй вежы Лідскага замка, можна ўбачыць рэдкую знаходку – інструмент для пускання крыві XIV-XVII ст. Стрыжань прамавугольны ў сячэнні, даўжынёй 15 см з адточанай дзюбкай. У Беларусі знойдзены дзве такія рэчы – у Лідскім замку і ў Мсціславе. Кроў пускалі звычайна, удараючы вастрыём у вену – … Read more

Рэзгіны і насілы

Накарміць жывёлу – адна з самых адказных работ у гаспадарцы. За вясенне-летні перыяд назапашвалі сена, салому, з чаго зімой, у тым ліку, зрыхтуюць сечку (дробна парэзаную ў сячкарні салому), трасянку (сена, перамешанае з мяккай травяністай саломай). Насілі сена і салому жывёле ахапкай (бярэмем). Але гэта не зручна – шмат не возьмеш, ды яшчэ і растрасеш. … Read more