Адкрыты мікрафон “Успомнім мы паходы і былыя гады…”

22 лютага ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” сумесна з ДУА “Лідская дзіцячая школа мастацтваў” правялі мерапрыемства “Успомнім мы паходы і былыя гады …”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны 49-ай ракетнай дывізіі, ваенныя маракі Лідчыны, вучні ліцэя г. Ліды. Ветэраны расказвалі пра сваю службу, пра тое, як яны жывуць … Read more

Вучыла дзетак паэтэса. А дзе?

(З цыкла даследчых прац “Пісьменнікі Беларусі: чарговыя разгадкі ў спадчыне Лідскага рэгіёна”) Канстанцыя Буйло і яе першы зборнік вершаў “Курганная кветка”, Вільня, укладальнік і рэдактар Янка Купала, 1914 год. Гісторыя… Краязнаўства… Заўсёды побач. Ведаць гісторыю свайго краю, на маю думку – абавязак кожнага. А вось даследаваць яго мінулае – гэта справа даследчыка. Менавіта тое і … Read more

“Кніга на далоні” ў Доме Таўлая

  6 лютага 2020 года па вуліцы Замкавая, 7 адкрылася выстаўка “Кніга на далоні”, якая прыўрочана да дзесяцігадовага юбілею Дома-музея Валянціна Таўлая. Выстаўка ўяўляе сабой калекцыю выданняў нестандартнай формы мініяцюрных кніг больш за 180 экзэмпляраў. Сімвалічна, што і ў Мінску ў гэты час праходзіць ХХVІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. На адкрыцці экспазіцыі ў лідскім Доме-музеі … Read more

Прайшло чарговае пятае мерапрыемства літаратурна-музычнага салона “Над Лідзейкай”

Прайшло чарговае пятае мерапрыемства літаратурна-музычнага салона “Над Лідзейкай”. Гасцямі сталі вядомы ў горадзе фотамастак і паэт Уладзімір Янцэвіч і паэтэса Тарэза Смольская. Ва ўтульнай канферэнц-зале Лідскага замка сабраліся сябры і прыхільнікі паэзіі, фотамастацтва. Гучалі вершы пра каханне, патрыятычныя (прысвечаныя Лідскаму замку і князю Гедыміну) на тэму малой радзімы, гумарыстычныя, якія суправаджаліся лірычнымі адступленнямі шаноўных паэтаў, … Read more

Выстаўка мініяцюрных выданняў з прыватнай калекцыі бібліяфіла Яўгена Ксяневіча “Кніга на далоні”

6 лютага 2020 года ў Доме Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7 адбудзецца адкрыццё выставы мініяцюрных выданняў з прыватнай калекцыі бібліяфіла Яўгена Ксяневіча. Яўген Антонавіч з’яўляецца і кампазітарам. У рамках адкрыцця выставы адбудзецца прэзентацыя зборніка песень на словы вядомых беларускіх паэтаў “Краіна мая, песня мая…”. Пачатак мерапрыемства — 13:00.

Выстаўка «Час і памяць…», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста

27 студзеня 2020 гады споўнілася  75 год з дня вызвалення Савецкай Арміяй канцэнтрацыйнага лагера і лагера смерці Аўшвіца-Біркенау. У 2005 годзе гэта дата была афіцыйна абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН Міжнародным днём памяці ахвяр Халакоста. У памяць пра гэту важную падзею ў музеі арганізавана выстаўка “Час і памяць …». Наведвальнікі змогуць убачыць мультымедыйную прэзентацыю  і паглядзець … Read more

Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба”

Здаўна хлеб лічыцца сімвалам дабрабыту, гасціннасці, абярэгам жылля і чалавека. З жытнёвай і пшанічнай мукі з дабаўленнем разынак, курагі , насення льну і сланечніку – ён запаўняе прылаўкі нашых магазінаў. “Барадзінскі новы”, “Хутарскі асобы”, “Ранета”, “Яблычны спас”, “Квецень”, “Жыццёвы”… Але ці заўсёды так было? Які хлеб ужывалі нашы продкі? Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба” ў цікавай … Read more