Чароўнае мастацтва незвычайнага хлопчыка

Жыццё тут і цяпер… З 3 снежня 2020 года ў Міжнародны дзень інвалідаў у сценах Дома Валянціна Таўлая пачаў працу інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе”, у якім задзейнічаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У рамках праекта тут праводзяцца сустрэчы з такімі прадстаўнікамі, менавіта з людзьмі, у якіх праяўлены творчыя здольнасці. А гэта пісьменнікі, музыканты, мастакі, … Read more

Гадзіна памяці ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў адзначаецца ва ўсім свеце 11 красавіка. Гэта дата ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, які адбыўся 11 красавіка 1945 г. 11 красавіка на базе выстаўкі “Вайна. Перамога. Памяць” прайшла Гадзіна памяці. Удзельнікамі дадзенага мерапрыемства сталі вучні ДУА “Ліцэй № 1 г. Ліды” . Памочнік пракурора Лідскага … Read more

“Каляровыя” вербачкі

У каляндарнай абраднасці нашых продкаў вельмі часта прысутнічалі расліны, кветкі, дрэвы. Так, вясной яшчэ ў дахрысціянскія часы рытуальна-магічны характар набывала вярба. Пазней лічылі, што надзвычайнай сілай яна валодае толькі пасля асвячэння ў храме. Напярэдадні свята Вялікадня шырока ладзіліся кірмашы, дзе сярод шматлікіх тавараў, рамесніцкіх вырабаў было месца і для таргоўлі невялікімі пучкамі простых тонкіх галінак … Read more

Навукова-даследчая дзейнасць

Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час. Традыцыі. Вобразы” як сродак папулярызацыі матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна Паміж Лідзейкай і Каменкай Гісторыя Лідскага замка другой паловы XX ст. па ўспамінах сучаснікаў Лідчына ўчора і сёння Неўміручы Якуб Колас, або стогадовы “Сымон-музыка” у фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея Навучальныя ўстановы Лідскага павета Лідскае павятовае двухкласнае вучылішча (1865 -1902) Янка Купала і … Read more

Выстаўка «Саюз сяброўства і супрацоўніцтва»

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – свята, якое адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 г. прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі». Гэта знамянальнае свята, сімвал сяброўства братэрскіх народаў, захавання агульнага духоўнага і культурнага адзінства. Паміж дзвюма дзяржавамі заключаны пагадненні аб устанаўленні партнёрскіх адносін у гандлёва-эканамічным, … Read more

Васільеў Сяргей Філіпавіч

Сяргей Філіпавіч Васільеў (2.07.1904 – 10.11.1973), былы камандзір брыгады імя С. М. Кірава Лідскага партызанскага злучэння. Сяргей Філіпавіч нарадзіўся 2 ліпеня 1904 г. у г. Вязьме ў сям’і рабочага чыгуначніка. Вучыўся ў Маскоўскім тэхнікуме шляхоў зносін, але яго не скончыў, зачынілі ў 1922 г. Працаваў на чыгунцы станцыі Вязьма рабочым, вечарам вучыўся на рабфаку. У … Read more

Травяны выраб

З даўніх часоў для гаспадарчых і хатніх патрэб беларусы шырока выкарыстоўвалі ў сваім побыце прыродны матэрыял. Шмат прутковай сыравіны (лазы) было паблізу рэк, азёр. Чарот, рагоз, сітнік (сітняк, сіта), аір (аер), як сыравіну, здабывалі на забалочаных мясцінах. Магчыма, назвы вёсак Лазяны, Лучкі, Пораслі і інш. звязаны не толькі з асаблівасцямі мясцовасці, але і з адпаведным … Read more

Выстаўка «Ад Арэсы да Лідзейкі»

У горад Ліду паступова набліжаецца Дзень беларускага пісьменства. Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея, як літаратурная пляцоўка, пракладае супрацоўніцтва з літаратурнымі музеямі Беларусі. На гэты раз – з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Сумесна з гэтай установай з 14 сакавіка пачала працу выстаўка “Ад Арэсы да Лідзейкі”. На ёй прадстаўлены кнігі “Над ракою Арэсай”, якія … Read more

Цукеркі для бегемота

З успамінаў Часневіч Інэсы Альфрэдаўны, 1966 г. н. Пра Ванючку Сваё дзяцінства я пражыла разам з бацькамі па вуліцы Калініна. Замак быў ад нас недалёка. За паўднёвай сцяной знаходзіўся прыватны сектар, стаялі драўляныя непрыглядныя хаткі. Каля Лідзейкі было даволі балоціста. Тады яшчэ за замкам на паўночны захад працякала рака Каменка, але ракой назваць яе цяжка. … Read more

Выстаўка «Гісторыя ў прадметах»

Гісторыя… У гэтым слове глыбокі сэнс! Гісторыю ствараюць людзі… А ёсць яшчэ маўклівыя сведкі гісторыі. Гэта прадметы. У фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея захоўваюцца ўнікальныя прадметы, якія сабраны цэлымі калекцыямі. 27 лютага ў Доме Валянціна Таўлая адкрылася выстаўка «Гісторыя ў прадметах». На ёй прадстаўлена калекцыя чарніліц, сабраная лідчанінам Чаславам Віктаравічам Серафіновічам, калекцыя паштовак ветэрана Вялікай Айчыннай … Read more