Інтэрактыўная экскурсія «Згадкі з беларускай хаткі»

Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час.Традыцыі.Вобразы” запрашае на інтэрактыўную экскурсію “Згадкі з беларускай хаткі”. Вас чакае падарожжа па стылізаванай прасторы сялянскай хаты, дзе прадметы к. 19 – п. 20 стст. наперабой паспяшаюцца расказаць пра сябе: якую карысць прыносілі сваім гаспадарам, як самі гаспадары да іх адносіліся, у якія прыкметы верылі падчас іх выкарыстання. У інтэрактыўнай частцы будуць і … Read more

Выстаўка Мікалая Бандарчука «Тры музы»

25 кастрычніка ў Белай зале музея адбылася прэзентацыя выстаўкі «Тры музы» Мікалая Бандарчука (г. Гродна). Гасцей чакала сустрэча з аўтарам, жывая музыка і паэзія, навеяная жывапіснымі працамі аўтара. Выстаўка будзе працаваць на працягу месяца.

“Ізноўку наведаў Купала наш Ліду…”

Ізноўку наведаў Купала наш Ліду… Так, так. У гэтым годзе краіна будзе адзначаць 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы. Гэта будзе летам. 24 сакавіка для горада Ліда – значная падзея. Значнасць яе праяўляецца больш для літаратурнага жыцця, для гісторыі беларускай літаратуры. З тых пор прайшло ўжо 82 гады. А пясняр нарадзіўся ў 1882 годзе! … Read more

Вядзе рэй Верабей у Доме Валянціна Таўлая

20 сакавіка ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея адбылося гучнае мерапрыемства. Завіталі ў Дом-музей дзеці з 2 класа гімназіі горада Ліды. Спачатку дзеці наведалі мемарыяльны пакой паэта, даведаліся пра жыццё паэта ў лідскі перыяд. У чым заключалася правядзенне гэтага мерапрыемства? Ужо не першы год, у гэты ж дзень, у Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень вераб’я. … Read more

“Вераб’іная праСТОра” ў Доме Валянціна Таўлая па Замкавай, 7

Вось і адзначылі падзею!!! Сышліся лічбы: 8, 108, 100. 8 лютага 2022 года ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея на адкрыццё выстаўкі “Вераб’іная праСТОра” сабраліся людзі, неабыякавыя да творчай дзейнасці беларускага паэта Валянціна Таўлая. Паэту споўнілася б 108 год. Але ж чым прывабіў наведвальнікаў Дом паэта? Так, менавіта гэтым днём, на дзень нараджэння паэта, … Read more

Музейна-педагагічны занятак «На свята Каляды»

У гадавым коле беларускага народнага календара адметнае месца займалі Каляды. Пачатак гэтага старажытнага свята супадаў з важнай прыроднай падзеяй: зімовым сонцастаяннем. Нябеснае свяціла паступова паварочвала на новае гадавое кола, і гэта быў (па ўяўленнях нашых продкаў) час нараджэння новага Сонца. У больш познія часы ў хрысціянскай традыцыі ў гэты перыяд пачало адзначацца адно з найважнейшых … Read more

Выстаўка «Лідскі замак вачыма археолагаў»

Выстаўка «Лідскі замак вачыма археолагаў» адкрылася на 6-м ярусе паўднёва-заходняй вежы Лідскага замка. На выстаўцы прадстаўлены дакументы, археалагічныя справаздачы, фатаграфіі і іншыя прадметы, якія расказваюць пра работу археолагаў і знаходкі ў Лідскім замку.

Канікулы ў музеі

Як глядзець карціны? Дзе хаваюцца таямнічыя насельнікі старога лесу? Як правільна пераварочваць бліны? Адказы на гэтыя і мноства іншых пытанняў шукаюць хлопчыкі і дзяўчынкі падчас канікулаў у Лідскім музеі.

Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы»

Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы», прысвечаная праваслаўнаму святу Пакровы Прасвятой Багародзіцы і Дню маці, прайшла ў музеі 14 кастрычніка 2021 г. на базе выставы «Грозна грымнула вайна». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4-га класа ДУА «СШ № 6 г. Ліды». Яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення праваслаўнага свята. На аснове краязнаўчага матэрыялу, … Read more