Выстаўка “У Таўлая пабываем”. 105 год з дня нараджэння беларускага паэта

8 лютага 2019 году спаўняецца 105 год з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая. Да гісторыі горада гэта падзея мае самае непасрэднае дачыненне, бо менавіта ў Лідзе з 1939 па 1940 гады пражываў паэт у доме, які знаходзіцца па адрасе Замкавая, 7. У 2010 годзе тут адкрыўся мемарыяльны пакой Валянціна Таўлая. Праз 4 гады, да … Read more

Увага! Конкурс прысвечаны Дню закаханых — “Усё пачынаецца з кахання…”

У лютым нас чакае самае рамантычнае свята ў годзе – Дзень святога Валянціна, або Дзень усіх закаханых. З даўніх часоў людзі шукалі розныя спосабы, каб прыгожа і арыгінальна прызнацца ў пяшчотных пачуццях сваім каханым. У гэтым годзе ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і ДУ “Рэдакцыя “Лідская газета” прапануюць расказаць пра сваё каханне на старонках “Лідскай газеты”, … Read more

Выпускны 2019

Час ляціць імгненна. 4 клас – гэта своеасаблівы рубеж жыцця школьніка, чарговы пройдзены этап на шляху да дасягнення ведаў. Вучні развітваюцца з першай настаўніцай, з пачатковай школай і класам, у якім правялі першыя гады вучобы. І ў гэты час узнікае пытанне пра тое, дзе правесці выпускны для 4 класа так, каб гэта падзея надоўга захавалася … Read more

Раённы экалагічны конкурс “Экалогія. Чалавек. Будучыня”

26 студзеня 2019 года ў 13: 00 на базе Лідскага гісторыка-мастацкага музея пройдзе раённы экалагічны конкурс “Экалогія. Чалавек. Будучыня.” У конкурснай праграме ўдзельнічаюць 5 каманд, удзельнікі адборачнага завочнага этапу “фларыстычны навагодні вянок”, якія прадставілі работы з прыродных матэрыялаў да 23 снежня 2018 г. па выніках завочнага конкурсу ў другім этапе прымуць удзел каманды: Ваверскага вучэбна-педагагічнага … Read more

Выстаўка “Гады выпрабаванняў, надзей і дасягненняў” прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР

4 студзеня ў 15:00 запрашаем на ўрачыстае мерапрыемства “Іх праца на карысць Радзімы” і адкрыццё выстаўкі “Гады выпрабаванняў, надзей і дасягненняў”, прысвечаныя 100-годдю ўтварэння БССР. Вашай увазе будуць прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, плакаты, прадукцыя лідскіх прадпрыыыемстваў.

Фотасправаздача з праекта “Музыка-воспитание души”

Творчая сустрэча з Таццянай Дашкевіч у рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” на базе мастацкай выставы “Беларусь мая..” у рамках Года малой радзімы, ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.  

Фотасправаздача з акцыі “Нашы дзеці”

Праходзіць навагодняя  дабрачынная акцыя ў рамках праекта “Нашы дзеці”, да якой далучыліся супрацоўнікі нашага музея. Адбылася яна для выхаванцаў Лідскага раённага сацыяльна- педагагічнага цэнтра.  Дзеці засталіся задаволены не толькі падарункамі, якія паднеслі супрацоўнікі музея, але і атрымалі прыемныя ўражанні ад самога мерапрыемства, мэтай якога было падзяліцца часцінкай сваёй душы, падтрымаць іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі.