«сТАЎЛенне», або экскурсія па лідскіх сцежках паэта Валянціна Таўлая.

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень гістарычных помнікаў і мясцінаў. У Беларусі гэта свята годна адзначаецца дзякуючы правядзенню ў красавіцкія дні “Фэста экскурсаводаў”, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне. “Фэст экскурсаводаў” – гэта акцыя, якая нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых … Read more

Выстава архіўных дакументаў «Украінская дыпламатыя 1917-1924 гг. Зараджэнне нацыянальных традыцый»

Выстава архіўных дакументаў «Украінская дыпламатыя 1917-1924 гг. Зараджэнне нацыянальных традыцый» рэпрэзентуе ўнікальныя фатаграфіі, копіі дакументаў з фондаў дзяржаўных і прыватных архіваў Украіны і іншых краін. Дакументы выставы пададзены тэматычнымі блокамі. Яны адлюстроўваюць асноўныя падзеі замежнаэканамічнай дзейнасці Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Ўкраінскай Дзяржавы,  паказваюць пачатак будоўлі падмурка традыцый украінскай дыпламатыі. Арганізатары выставы спадзяюцца, што матэрыялы выставы зацікавяць не толькі гісторыкаў, прадстаўнікоў органаў улады, але вызавуць інтарэс ў шырокага кола наведнікаў, якія жывуць у Беларусі і цікавяцца міжнароднымі адносінамі і гісторыяй роднага краю.

Раённая канферэнцыя навучэнцаў «Застаўся ў сэрцы вечны след вайны», прысвечаная 75-годдзю з дня Хатынскай трагедыі

17 сакавіка ў ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшла раённая канферэнцыя навучэнцаў «Застаўся ў сэрцы вечны след вайны», прысвечаная 75-годдзю з дня Хатынскай трагедыі. На мерапрыемстве былі прадстаўлены работы пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Дарогамі памяці”. Сярод якіх: «Успамінаючы мінулае …» Грышкевіч Дар’я, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Ліда». «Ваенны … Read more

Анонс аб персанальнай выставе мастака Аляксандра Вараксы “Час, наперад”

«Час, наперад!» – знаёмая назва для знаўцаў літаратуры і музыкі. Раман пісьменніка В.Катаева, «Марш часу» у п’есе паэта В.Маякоўскага, сюіта кампазітара Г.Свірыдава … Менавіта твор Свірыдава шмат гадоў служыў муззастаўкай інфармацыйнай тэлевізійнай праграмы «Час», якая была адным са знакаў СССР. Два дзясяткі гадоў таму саюзным рэспублікам было прапанавана свабоды і незалежнасці столькі, колькі змогуць панесці. Вось і высяляліся з велічэзнай камунальнай кватэры 15 саюзных сясцёр, кожная са сваім клункам. 20 гадоў – годны тэрмін (паспелі вырасці дзеці, якія не жылі ў СССР), каб рабіць высновы. Мастак і стваральнікі дадзенага праекта ступілі далей і паспрабавалі адказаць на пытанне, ці ёсць ля маладога постсавецкага пакалення яднальная ідэя, як у іх бацькоў. Гэта творчы праект не аб «савецкім мінулым», а аб нашай сучаснасці. Чакаем гасцей і прыхільнікаў талента члена Беларускага саюзу мастакоў Аляксандра Вараксы (г.Ліда) на прэзентацыі 23 сакавіка ў 18.00, зала №22. Выстава працуе з 23 сакавіка па 16 красавіка. «Час, наперад!».

Майстар-клас па акварэлі “ЛІРЫКА АКВАРЭЛІ”

17 сакавіка 2018 года ў 14.30  у ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей на базе выставы “Пейзажы з правінцыі” адбудзецца Майстар-клас  “ЛІРЫКА АКВАРЭЛІ” сустрэча з мастаком-педагогам ВІКТАРАМ ДАНІЛАВЫМ

8 Сакавіка. Паштоўкі.

Існуе некалькі меркаванняў, калі і чаму на змену шэсцяў і дэманстрацый прыйшла цяперашняя традыцыя святкавання 8 Сакавіка. Некаторыя аўтары лічаць, што прычынай таму стала свядомая і паслядоўная палітыка савецкага кіраўніцтва. Паступова рэвалюцыйная тэматыка знікла нават з паштовак, і акцэнты змяшчаліся на апяванне жаночай прыгажосці і мацярынства, зрабіўшы свята падобным, хутчэй, на Дзень маці ў іншых … Read more

У навагрудскі край праклаў дарогу Валянцін Таўлай

Лідскі гісторыка-мастацкі музей пракладвае шляхі супрацоўніцтва з музеямі Беларусі. На гэты раз пунктам для рабочай паездкі стаў горад Навагрудак. Так, наш бліжэйшы горад ад Ліды. Навагрудак – адзін з самых старажытных у Беларусі, калісьці ён быў цэнтрам Вялікага княства Літоўскага. Навагрудак наведвалі шматлікія вучоныя, тут яны і пражывалі, тут кожны з іх пакінуў важкі след … Read more