/

Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час. Традыцыі. Вобразы” як сродак папулярызацыі матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна

Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час.Традыцыі.Вобразы” працуе ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі з 2020 г. Створаныя на базе гасцёўні экспазіцыйныя комплексы “Ля печы”, “Бабін кут”, “Покуць”, “Абразок жыцця і таленту продкаў”, “Ручнік – спадарожнік жыцця чалавека”, “Таямніцы хлеба” знаёмяць не толькі з лакальнай спецыфікай ужывання прадметаў у абіходзе жыхароў Лідчыны ў канцы 19 – п. п. 20 ст., але … Read more

Паміж Лідзейкай і Каменкай

Гісторыя горада – гэта спачатку яго геаграфія. Не будзь на гэтай геаграфічнай мясцовасці, хоць і невялічкай, рэчкі Лідзейкі, якая пачатак свой бярэ за Колышкамі паблізу вёскі Цябы, а таксама з-пад Уладзіславова і з-пад Верхліды, а калі б у Лідзейку не ўпадала рачулка Каменка, якая складалася з двух рукавоў – адзін праходзіў праз гарадскі парк, а … Read more

Ліштва

Разам з удзельнікамі культурна-асветніцкага праекта “Сцяжынкамі творчасці да сэрца землякоў” пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела нестацыянарнага абслугоўвання ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” ў вёсках Эйтуны і Мігуны Лідскага раёна пабывала навуковы супрацоўнік Лідскага гістрыка-мастацкага музея. Пры ўездзе ў вёску Мігуны адразу зачаравалі фігурныя рамы на ганках, шчыты (франтоны), драўляныя ліштвы (налічнікі) на вокнах. … Read more

Раніца пачынаецца не з кавы, або Гігіена Сярэднявечча

Сярэднявечча… цёмнае і бруднае. Ці сапраўды яно было такім? Кожны для сябе зможа адказаць на гэтае пытанне пасля наведвання музейна-педагагічнага занятка “Раніца пачынаецца не з кавы, або гігіена Сярэднявечча”. Занятак праводзіцца для арганізаваных груп у колькасці 10-20 чалавек (12+) па папярэдняй дамоўленасці. Тэл. 80154606260, +375293434773 Кошт білета ўключае самастойны агляд экспазіцыйных залаў Лідскага замка. Цікавай … Read more

Магчымасці абмежаваныя, здольнасці бязмежныя

08.08.2024 у рамках інклюзіўнага праекта “Лідскі замак для ўсіх і кожнага” для атрымальнікаў сацыяльных паслуг ДУ “Лідскі сацыяльны пансіянат «Цяпло душы»” ў Лідскім замку праходзіла мерапрыемства “Магчымасці абмежаваныя, здольнасці бязмежныя”. Мэта мерапрыемства – стварэнне ўмоў для азнаямлення з гісторыяй Лідскага замка і арганізацыя актыўнага вольнага часу з дапамогай правядзення гульнявых праграм з элементамі практыкаванняў, звязаных … Read more

Гісторыя Лідскага замка другой паловы XX ст. па ўспамінах сучаснікаў

Гісторыя пачынаецца з памяці. Успаміны звычайных людзей, дзяцінства якіх праходзіла ля старых руін, ці выдатных асоб, прафесійная дзейнасць якіх была звязана з адраджэннем цвярдыні, папаўняюць старонкі доўгай гісторыі Лідскага замка. Адно з першых пасляваенных упамінанняў пра замак было напісана Палеесам А. у 1947 г. у часопісе “Беларусь”: “Нямыя, але красамоўныя сведкі далёкіх мінулых часоў – … Read more

Візіт дэлегацыі Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

7 жніўня прайшоў музейны дыялог з удзелам дырэктара Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Б. М. Гаркавага. Барыс Мікалаевіч перадаў у фонды музея падборку несакрэтных архіўных дакументаў «Стратэгічная наступальная аперацыя “Баграціён”». В Лидский историко-художественный музей переданы рассекреченные документы об операции «Багратион» – артыкул у Лідскай газеце.  

Аслікоўскі Мікалай Сяргеевіч

Аслікоўскі Мікалай Сяргеевіч – былы камандзір 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза Нарадзіўся ў г. Лецічаве Камянец-Падольскай губерні. Скончыў Лецічаўскую мужчынскую гімназію (1918). Улетку 1918 г. у с. Маркавіцы Лецічаўскага павета арганізаваў партызанскі атрад, які вёў барацьбу з нямецкімі акупантамі, пятлюраўцамі, гетманаўцамі. Увесну 1919 г. са сваім атрадам уступіў у Чырвоную Армію. У … Read more

Саламяная пасцель

У слоўніку беларускіх народных параўнанняў ёсць такая прымаўка: “Без жонкі, як сяннік без саломкі”. Так-так, цяжка ў жыцці без жонкі, але ж і без сенніка – ні туды ні сюды. Сяннік, сяльнік, сельнік, сянянка, сяднянка, сенік, саламянік. Карысны быў прадмет у сялянскай хаце, хоць служыў адзін каляндарны год, а то і менш, калі мянялі да … Read more

Салянкін Васілій Паўлавіч

Салянкін Васілій Паўлавіч (14.01.1913- 1983) – начальнік  інжынернай службы 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, маёр Нарадзіўся 14 студзеня.1913 г. на ст. Даўжанская Свярдлоўскага р-на Луганскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Скончыў сямігадовую школу на ст. Пераязная, у 1933 г., у 1939 г. – Луганскі чыгуначны тэхнікум. Да 1935 г. працаваў тэхнікам дыстанцыі пуці Мінеральныя воды Паўночна-Каўказскай чыгункі. … Read more