/

Выстаўка “Я Вам пішу…”

У Лідскім замку працуе выстаўка “Я Вам пішу…” лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, гісторыка, даследчыка, грамадскага дзеяча, аўтара гісторыка-асветніцкага праекта “У пошуках страчанага” – Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава. На выстаўцы прадстаўлена ўнікальная калекцыя пісьмовых прылад, арыгінальных паштовак і друкаванай прадукцыі: алоўкі, узрост якіх перавышае 200 гадоў, старадаўнія ручкі, чарніліцы, гусіныя пёры, крэйда – … Read more

Тэатралізаваная інтэрактыўная экскурсія “Дружнай сямейкай да Верабейкі”

У Доме Валянціна Таўлая пачынае работу новы праект – тэатралізаваная інтэрактыўная экскурсія “Дружнай сямейкай да Верабейкі”. Яна разлічана на дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Падчас экскурсіі наведвальнікаў сустракае галоўны герой Верабейка. Ён знаёміць дзяцей з новым інклюзіўным арт-аб’ектам, які быў адкрыты 6 верасня 2025 года ў Дзень беларускага пісьменства, расказвае, хто стварыў гэты … Read more

А, што цікава…

З успамінаў Гулецкага Віктара Пятровіча, 1954 г. н. Мой бацька быў ваенны. Мы ў 1969 г. пераехалі ў горад Ліду на пастаяннае месца жыхарства. Але мой першы ўспамін пра замак прыпадае на 1966 г., калі праводзілася засыпка кургана. Тады ж я ўбачыў і замак, які быў у запусценні. З 1969 г. я ўжо часцей бываю … Read more

Археалагічныя раскопкі

У ліпені 2023 г. у г. Лідзе былі праведзены археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, старшыні Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслава Юрэцкага. Раскопкі праводзіліся на плошчы 50 квадратных метраў на месцы заходняга боку раначнай плошчы к. XVI – п. XX стст. У ходзе раскопак былі знойдзены: – рэшткі падмурка і … Read more

29 кастрычніка – Дзень нараджэння камсамола

У гэтым годзе спаўняецца 107 гадоў з дня заснавання камсамола. 29 кастрычніка ў многіх беларусаў старэйшага пакалення асацыіруецца з нараджэннем камсамола. Гэтая арганізацыя заўсёды аб’ядноўвала самую актыўную і ініцыятыўную моладзь, якая ўмее згуртавацца і заняць лідзіруючыя пазіцыі ў любой справе. Першая згадка пра лідскіх камсамольцаў адносіцца да 17 красавіка 1919 г. на горад наступалі польскія … Read more

Кашолка

Паважаныя сябры! Нядаўна на старонках віртуальнага праека «Слоўка за слоўкам» быў размешчаны матэрыял пад назвай «Травяны выраб». У артыкуле мы расказалі, што на лідскі рынак за пакупкамі многія нашы продкі хадзілі з кашолкамі, сплеценымі з травы рагозу, чароту ці іншых балотных раслін. Нядаўна аўтэнтычную кашолку для гасцёўні музей атрымаў у дар з Мядзельскага раёна. Для … Read more

Шуціла Яўгеній Канстанцінавіч

10 кастрычніка споўнілася б 100 год Шуціла Яўгенію Канстанцінавічу, першаму дырэктару Лідскага краязнаўчага музея, Заслужанаму работніку культуры БССР, Выдатніку народнай адукацыі БССР. Шуціла Яўгеній Канстанцінавіч нарадзіўся ў Смаленску 10 кастрычніка 1925 г.  У 1931 г. бацьку перавялі ў Мінск ва Упраўленне сувязі, маці працавала ў рэдакцыі газеты “Звязда”. Займаўся ў авіямадэльным гуртку, у 1940 г. … Read more

Вершы ўдзельнікаў конкурсу “Голас стагоддзя”

Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу «Голас стагоддзя». Вершы пераможцаў апублікаваны на сайце Лідскага музея. Прапануем пазнаёміцца з вершамі ўдзельнікаў конкурсу. Малодшая ўзроставая група Сярэдняя ўзроставая група Старэйшая ўзроставая група Малодшая ўзроставая група Магутны Лідскі замак Стары замак на гары стаіць і рыцары ўсіх прыезджых сустракаюць! Веліч Яго магутных старадаўніх сцен, да гэтае пары, любога ўзрушаюць! Тут … Read more

Замак – уладар з часоў Вялікага Княства Літоўскага

З успамінаў Каладзяжнай Анастасіі Аляксандраўны, 1948 г. н. Пражываю ў горадзе Лідзе з 1985 г. Замак не быў тады месцам, дзе можна было цікава і пазнавальна праводзіць час. Ды і наогул, людзі мала цікавіліся гісторыяй руін замка. Мала хто ведаў, што замак – уладар тут яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Мне ж было цікава … Read more

Феакцістаў Іван Аляксеевіч

Феакцістаў Іван Аляксеевіч, камандзір узвода вайсковай разведкі партызанскага атрада «Іскра» Нарадзіўся ў сяле Паляна (цяпер Жалезніца), Холмскага раёна Калінінскай (цяпер Цвярской) вобласці. Закончыў 5 класаў. Пасля школы з бацькамі працаваў у калгасе. У Чырвонай Арміі з 1939 г., сяржант. Са студзеня 1942 г. жыў на хутары Пятры ў сям’і Аляксея Буйніцкага. «У пачатку 1942 года … Read more