Администратор
Вельмі навагодняя выстаўка
Дарагія лідчане і шматлікія госці нашага горада! Каляды і Новы год – гэта не толькі вечар у коле сям’і, але і радасць зносін, яркае відовішча, добры настрой. Усё гэта мы абяцаем наведвальнікам «Вельмі навагодняй выставы”. У нас будзе цікава ўсім! Настальжы – для салідных людзей, крэатыў – моладзі, рамантыка – закаханым, пацешна і весела для … Read more
Выстаўка “Літва. Гарадзішчы ў фатаграфіях”
З 21 снежня ў рамках міжнароднага праекта ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі пачне працу выстаўка “Літва. Гарадзішчы ў фатаграфіях”. На выстаўцы будуць прадстаўлены працы вядомага літоўскага фатамастака Альбертаса Швенчыёніса. Адкрыццё выстаўкі 21 снежня ў 18.00. ФОТАСПРАВАЗДАЧА З АДКРЫЦЦЯ ВЫСТАВЫ “ЛІТВА. ГАРАДЗІШЧА Ў ФОТАЗДЫМКАХ”
Вытокі спраў друкарскіх
Францыск Скарына… Сусветнавядомае імя. Гонар нашай краіны. Яго не стамляюцца паўтараць гісторыкі, мова- і літаратуразнаўцы. Да гэтых пор навукоўцы знаходзяць новыя і новыя звесткі, прыводзяць новыя факты, меркаванні. Для Ліды асоба Францыска Скарыны больш прывабная. Існуе думка, што ў часы Скарыны праз Ліду праходзіў шлях з Кракава ў Вільню, так званы “Каралеўскі тракт”. Магчыма, Скарына … Read more
Паэт з Полацка на зямлі Лідскай
Напрыканцы лістапада наш горад наведаў паэт і празаік, публіцыст, галоўны дырэктар міжнароднага вяшчання беларускага радыё (радыёстанцыя “Беларусь”), тэлевядучы праграмы “Дыяблог пра мову” (канал “Беларусь 3”) Навум Гальпяровіч. Шаноўны госць прыехаў не адзін: яго суправаджалі калегі, сярод якіх была і рэдактар беларускага радыё Юлія Адамовіч. Яны наведалі літаратурны аддзел музея (домік Таўлая) па Замкавай,7: была арганізавана … Read more
Сустрэча з прыгожым
Яны не такія, як усе … яны лепш за нас! Добразычлівыя, умеюць жартаваць і разумеюць жарты, спагадныя і на ўсё маюць сваё ўласнае асаблівае меркаванне. Нядаўна ў нас у гасцях пабывалі незвычайныя дарослыя людзі з аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў г. Ліда. Выдатна, што яны рэгулярна прыходзяць да нас у музей. Гэта аўдыторыя наведвальнікаў, гаварыць з … Read more
У рамках Дня інвалідаў у Беларусі
6 снежня 2017 г. у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адбудзецца квэст «Лекавыя расліны ў жыцці нашых продкаў». Удзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі збору дзікарослых раслін, а таксама з іх выкарыстаннем у паўсядзённым жыцці нашых продкаў. Усе жадаючыя змогуць прадэгуставаць гарбату па старадаўніх рэцэптах. Пачатак – 15.00. Запрашаем! Уваход вольны.
Да ведама літаратараў Лідчыны і прыхільнікаў мастацкага слова!
У сераду, 29 лістапада ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адбудзецца сустрэча з паэтам і празаікам, публіцыстам, галоўным дырэктарам міжнароднага вяшчання беларускага радыё (радыёстанцыя “Беларусь”), тэлевядучым праграмы “Дыяблог пра мову” (канал “Беларусь 3”) Навумам Гальпяровічам. Адбудзецца прэзентацыя чарговага паэтычнага зборніка “Час лістападу” (выдавецтва “Чатыры чвэрці”). Пачатак – 15.00. Запрашаем! Уваход вольны. ПАЭТ З ПОЛАЦКА НА ЗЯМЛІ ЛІДСКАЙ
Фотасправаздача з адкрыцця выставы «Гартаючы старонкі мінулага»
5 лістапада ў літаратурным аддзеле музея пачала работу выстава «Гартаючы старонкі мінулага», прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першыя наведвальнікі выставы змаглі вярнуцца назад – у СССР. Яны разважалі пра ідэалогію вялікай краіны, якая выхавала мільёны акцябрат, піянераў, камсамольцаў і членаў КПСС, дзяліліся ўспамінамі аб тым, як уступалі ў камсамол, ездзілі на цаліну, удзельнічалі ў дэманстрацыях 7 … Read more











