/

Зноў пра Пушкіна згадаем

Зноў пра Пушкіна згадаем, або Якое дачыненне мае род класіка рускай літаратуры да Лідчыны (да 225-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна) Лідская зямля насычана цікавымі гісторыямі і падзеямі. Прынёманскі край прываблівае даследчыкаў каб распазнаць таямніцы, за якімі тояцца неразгаданыя лёсы насельнікаў гэтай часткі Беларусі. Трэба зазначыць, што лідскі рэгіён з’яўляецца месцам нараджэння вядомых асоб, … Read more

Васілёк у жыце Беларусі

“Васілёк у жыце Беларусі” – часовая выстаўка ў Доме Валянціна Таўлая, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. 19 чэрвеня, у дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры ў музеі сабраліся лідскія творцы. Прысутныя змаглі пабачыць асабістыя рэчы Васіля Быкава: запісныя кніжкі з чарнавымі рукапіснымі накідамі да твораў, рэдакцыйныя лісты, ручку, якой карыстаўся пісьменнік, … Read more

Выстаўка “Жылі-былі ў міфах так…”

У доме Валянціна Таўлая “пасяліліся” героі беларускай міфалогіі. Тут адкрылася выстаўка рэпрадукцый карцін Валерыя Пятровіча Славука “Жылі-былі ў міфах так…” Склалася такое адчуванне, што яны парой тут бываюць у рэальнасці, але на экспазіцыі застылі і ператварыліся ў малюнкі. Ды ўсё ж гэтыя міфаістоты пакінулі тут свае атрыбуты, за якімі яны яшчэ вернуцца. Гэтыя ж героі … Read more

“Замкавы гасцінец” ветліва запрашае!

У мінулыя выхадныя для гасцей і жыхароў Лідчыны пад куратарствам Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачаліся мерапрыемствы  традыцыйнага культурна-гістарычнага праекта “Замкавы гасцінец”. На прылеглай да замка тэрыторыі, на пешай вуліцы размясціліся атракцыёны, аквагрым, гандаль сувенірамі, цацкамі і прысмакамі. Рамеснікі і гандляры з Ліды, Мінска, Жодзіна, Магілёва, Маладзечна, Гродна, Баранавічаў прадаставілі свае вырабы і тавары для пакупнікоў. Экслюзіўныя … Read more

Вандруй. Адчуй. Натхняйся

Паважаныя наведвальнікі! У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” для папулярызацыі ўнутранага турызму Рэспублікі Беларусь Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае на бясплатныя экскурсіі: 03.06.2024 Лідскі замак, 12:00, 15:00 04.06.2024 Дом В.Таўлая, 12:00, 15:00 05.06.2024 Лідскі музей, 11:00, 13:00, 16:00 Даведкі і запіс на экскурсію: +375 154  60-62-60 Лідскі замак +375 154  54-15-52 Дом В.Таўлая +375 154  62-20-09 Лідскі … Read more

Смаляная “лямпа”

Сёння ў далёкае мінулае адпраўляе нас экспанат з атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” – лучнік. Меў ён і іншыя назвы, характэрныя для Лідчыны: свяцільня, дзед, лучыннік. Сканструяваны на два клямары, якія моцна трымаюць дзве смаляныя “лямпачкі” – лучыны. Зручны тым, што яго можна было лёгка перанесці ў любы куток хаты і, дзякуючы адтулінам на стаячку, … Read more

Труханаў Аляксей Фёдаравіч

Труханаў Аляксей Фёдаравіч (1911-1944) – падпалкоўнік, камандзір 86-га Лідскага кавалерыйскага палка 32-ой Смаленскай кавалерыйскай дывізіі, загінуў пры вызваленні Лідскага краю. Труханаў Аляксей Фёдаравіч нарадзіўся ў 1911 г. у в. Нікітаўка Глухаўскага павета Чарнігаўскай губерні, цяпер Сумскай вобласці ў сям’і селяніна. Скончыў два класы пачатковай школы. У 1929 г. уступіў у Чырвоную Армію. Пасля службы застаўся … Read more

Святочны канцэрт у Лідскім музеі

У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі прайшоў святочны канцэрт духавога аркестра ўстановы адукацыі “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цыкл Сустрэч пакаленняў

У музеі напярэдадні свята Перамогі на базе выстаўкі «Вайна. Перамога. Памяць» прайшоў цыкл Сустрэч пакаленняў. У ім прынялі ўдзел ветэраны 49-ай ракетнай дывізіі і вучні старэйшых класаў горада Ліды. Ветэраны-ракетчыкі расказвалі маладому пакаленню пра беларускую наступальную аперацыю «Баграціён», пра подзвігі савецкіх воінаў, якія вызвалялі беларускую зямлю. Праведзеныя сустрэчы выклікалі жывую цікавасць і ўвагу школьнікаў.

Эстафета дабра ў Доме Валянціна Таўлая

З 3 снежня 2020 года ў сценах Дома Валянціна Таўлая працуе інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе”, у якім задзейнічаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У рамках праекта тут праводзяцца сустрэчы з людзьмі, у якіх праяўлены творчыя здольнасці – гэта пісьменнікі, музыканты, мастакі, артысты, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія хоць нявольныя ў рухах, з абмежаванасцямі ў здароўі, … Read more