выстаўка аднаго дня, прысвечаная Дню ведаў
1 верасня ў музеі працуе выстаўка аднаго дня «Віншавальныя паштоўкі 1970-1980 гг., якія прысвечаныя Дню ведаў”. Выстаўку наведалі вучні ДУА “СШ № 10 г. Ліды”. Дзеці ўбачылі паштоўкі, якія атрымоўвалі іх бацькі, дзядулі і бабулі. Сёння гэтыя карткі – ужо гісторыя.













