Навагодні квэст “Загадкі зімовага замка, ці Як знайсці Зюзю”
Дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту запрашаем прыняць удзел у навагоднім квэсце ў Лідскім замку. У праграме – экскурсія па замку, загадкі, рухомыя гульні на вуліцы і салодкі падарунак. Час праходжання квэста – 80 хвілін. Кошт для ўсіх катэгорый – 10,0 руб.













