/ Навіны / Археалагічныя раскопкі

Археалагічныя раскопкі

У ліпені 2023 г. у г. Лідзе былі праведзены археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Юрэцкага С. С.

Раскопкі праводзіліся на плошчы 50 квадратных метраў на месцы заходняга боку раначнай плошчы к. XVI – п. XX стст.

У ходзе раскопак былі знойдзены:

– рэшткі падмурка і сцен будынка к. XIX – п. XX стст. з буйных гранітных валуноў і цэглы з чырвонай гліны;
– цагляны фрагмент печы і лесвіцы ў склеп;
– кераміка, манеты, прадметы побыту і іншыя артэфакты.

Прадметы, выяўленыя падчас археалагічных даследаванняў, перададзены ў фонды дзяржаўнай установы “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.