/ Архіў / Анонс аб персанальнай выставе мастака Аляксандра Вараксы “Час, наперад”

Анонс аб персанальнай выставе мастака Аляксандра Вараксы “Час, наперад”

«Час, наперад!» – знаёмая назва для знаўцаў літаратуры і музыкі. Раман пісьменніка В.Катаева, «Марш часу» у п’есе паэта В.Маякоўскага, сюіта кампазітара Г.Свірыдава 

Менавіта твор Свірыдава шмат гадоў служыў муззастаўкай інфармацыйнай тэлевізійнай праграмы «Час», якая была адным са знакаў СССР.

Два дзясяткі гадоў таму саюзным рэспублікам было прапанавана свабоды і незалежнасці столькі, колькі змогуць панесці. Вось і высяляліся з велічэзнай камунальнай кватэры 15 саюзных сясцёр, кожная са сваім клункам. 20 гадоўгодны тэрмін (паспелі вырасці дзеці, якія не жылі ў СССР), каб рабіць высновы. Мастак і стваральнікі дадзенага праекта ступілі далей і паспрабавалі адказаць на пытанне, ці ёсць ля маладога постсавецкага пакалення яднальная ідэя, як у іх бацькоў.

Гэта творчы праект не аб «савецкім мінулым», а аб нашай сучаснасці.

Чакаем гасцей і прыхільнікаў талента члена Беларускага саюзу мастакоў Аляксандра Вараксы (г.Ліда) на прэзентацыі 23 сакавіка ў 18.00, зала №22.

Выстава працуе з 23 сакавіка па 16 красавіка.

«Час, наперад!».