22 лютага ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” сумесна з ДУА “Лідская дзіцячая школа мастацтваў” правялі мерапрыемства “Успомнім мы паходы і былыя гады …”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны 49-ай ракетнай дывізіі, ваенныя маракі Лідчыны, вучні ліцэя г. Ліды. Ветэраны расказвалі пра сваю службу, пра тое, як яны жывуць сёння, успаміналі сваіх таварышаў. Навучэнцы і выкладчыкі Лідскай дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі музычныя падарункі.