Абярэгавыя лялькі, абрадавыя, гульнявыя – носьбіты народных традыцый, сувязны масток паміж продкамі і нашчадкамі.
На музейнай гульні “Лялькі” цікава будзе даведацца пра асаблівасці іх стварэння з улікам абярэжнай ролі зёлак, збожжавых і бабовых культур, выбару тканіны, колеру нітак. Разам з тым, лялькі дапамогуць адкрыць цікавыя старонкі з жыцця нашых продкаў.
А пагуляць?! Абавязкова! І з лялькай-лыжкай, і з лялькай-паленам і нават “палятаць” на мятле Бабы Ягі!
Спадзяемся, што музейная гульня “Лялькі” даставіць прыемныя хвіліны не толькі дзецям, але і дарослым.
“З лялькамі важдацца – жыццю вучыцца”!