6 лютага 2020 года па вуліцы Замкавая, 7 адкрылася выстаўка “Кніга на далоні”, якая прыўрочана да дзесяцігадовага юбілею Дома-музея Валянціна Таўлая. Выстаўка ўяўляе сабой калекцыю выданняў нестандартнай формы мініяцюрных кніг больш за 180 экзэмпляраў.
Сімвалічна, што і ў Мінску ў гэты час праходзіць ХХVІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
На адкрыцці экспазіцыі ў лідскім Доме-музеі Валянціна Таўлая прысутнічаў бібліяфіл і кампазітар Яўген Ксяневіч. Ён перадаў на часовае карыстанне калекцыю мініяцюрных кніг з асабістай бібліятэкі, якая налічвае больш за 1000 экзэмпляраў, сабраных за 50 год!
Падчас адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя зборніка песень на словы класікаў беларускай паэзіі «Краіна мая, песня мая…», музыку да якіх напісаў Я.Ксяневіч.
Матэрыялы выклікалі цікавасць у лідскіх паэтаў, супрацоўнікаў музея, студэнтаў музычнага каледжа і іншых наведвальнікаў.
Выстаўка будзе працаваць на працягу двух месяцаў кожны дзень, акрамя панядзелка, з 9:00 да 18:00. Тэлефон +375 154 541552.
Сардэчна запрашаем усіх зацікаўленых!
Кошт квітка:
Дарослыя — 1 BYN;
Школьнікі — 0,50 BYN;
Студэнты — 0,70 BYN.
PS: Дом Таўлая захапіўся таксама збіральніцкай дзейнасцю міні-выданняў. Ад жыхароў горада ўжо пачалі паступаць такія кніжачкі.