У мінулыя выхадныя для гасцей і жыхароў Лідчыны пад куратарствам Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачаліся мерапрыемствы традыцыйнага культурна-гістарычнага праекта “Замкавы гасцінец”. На прылеглай да замка тэрыторыі, на пешай вуліцы размясціліся атракцыёны, аквагрым, гандаль сувенірамі, цацкамі і прысмакамі. Рамеснікі і гандляры з Ліды, Мінска, Жодзіна, Магілёва, Маладзечна, Гродна, Баранавічаў прадаставілі свае вырабы і тавары для пакупнікоў. Экслюзіўныя прысмакі – пернікі з выявай Лідскага замка – прэзентаваў на продаж Лідскі хлебазавод. Музычны настрой наведвальнікам забяспечвалі калектывы Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, Палаца культуры горада Ліды, індывідуальныя музыканты. З маленькімі наведвальнікамі Паляну гульняў “У летних ворот игровой хоровод” арганізаваў Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
Далучайцеся да свята кожныя выхадныя лета! Ветліва запрашаем!