З 18 па 23 кастрычніка працуе выстаўка “У памяць ахвяр фашызму”. Яна арганізавана музеям сумесна з ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”. На выстаўцы прадстаўлены прадметы з фондаў музея і мастацкія работы вучняў школы. На базе выстаўкі 18 кастрычніка было праведзена мерапрыемства, прысвечанае тэме Вялікай Айчынай вайны. Вучні пазнаёміліся с прадметамі прадстауленымі на выстаўцы і расказалі пра свае мастацкія работы.