Жыццё сялян віравала вакол рынка, дзе была магчымасць не толькі прадаць тавар, але і за выручаныя грошы здаволіць свае гаспадарчыя патрэбы. Пра тое, як рыхтаваліся да выезду на рынак гаспадар і гаспадыня, чым яны таргавалі са свайго воза, якія тавары былі самымі хадавымі можна даведацца на інтэрактыўнай экскурсіі «Едзем на рынак».
У інфармацыйнай частцы – гісторыя ўзнікнення рынка і рыначнай плошчы ў г. Лідзе, розніца паміж рынкам і кірмашом, “кірмашовыя забавы”.