/ Навіны / Выстаўка “Я Вам пішу…”

Выстаўка “Я Вам пішу…”

У Лідскім замку працуе выстаўка “Я Вам пішу…” лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, гісторыка, даследчыка, грамадскага дзеяча, аўтара гісторыка-асветніцкага праекта “У пошуках страчанага” – Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава. На выстаўцы прадстаўлена ўнікальная калекцыя пісьмовых прылад, арыгінальных паштовак і друкаванай прадукцыі: алоўкі, узрост якіх перавышае 200 гадоў, старадаўнія ручкі, чарніліцы, гусіныя пёры, крэйда – усё тое, чым карысталіся школьнікі ў розныя гістарычныя эпохі.