Выстаўка прысвечана 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На выстаўцы прадстаўлены экспанаты пачатковага перыяду вайны ў Лідскім раёне, матэрыялы з раскопак брацкіх магіл ваеннаслужачых, якія прынялі на сябе першыя ўдары ворага. У экспазіцыі змешчаны прадметы з фондаў музея, якія распавядаюць пра зверствы фашысцкіх акупантаў, падпольны і партызанскі рух, вызваленне края ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.











