/ Навіны / Выстаўка «Скарбы археалогіі»

Выстаўка «Скарбы археалогіі»

18 жніўня ў Лідскім замку адкрылася выстаўка «Скарбы археалогіі». Аснову экспазіцыі склалі прадметы з фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Гэта вырабы з металу, манеты, упрыгожванні, фрагменты паліўнай кафлі. На шостым ярусе паўднёва-заходняй вежы можна ўбачыць копіі фатаграфій, зробленых падчас археалагічных раскопак у 70-80-я гады XX стагоддзя. Тут размясціліся інтэрактыўныя пляцоўкі: пясочніцы (міні-шурфы), у якіх любы жадаючы зможа пашукаць «артэфакты», і працоўны стол археолага, за якім можна намаляваць знойдзеныя прадметы і сфатаграфавацца на памяць.