/ Навіны / Выстаўка афішаў і фотаздымкаў «Лідскаму музею – 65»

Выстаўка афішаў і фотаздымкаў «Лідскаму музею – 65»

2024 год – юбілейны для Лідскага музея.

24 красавіка 1959 г. у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР № 80-Р ад 10.02.1959 г. у Лідзе быў урачыста адчынены для наведвання краязнаўчы музей.

Менавіта фонды Лідскага краязнаўчага музея з’яўляюцца асновай фондавага збору ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.

На выстаўцы прадстаўлены архіўныя фатаграфіі і афішы з выставак і мерапрыемстваў розных гадоў, якія праходзілі ў музеі, Лідскім замку і доме В. Таўлая.

Больш падрабязна пра гісторыю стварэння музея наведвальнікі выстаўкі змогуць даведацца, адсканаваўшы QR-код, які вядзе на сайт музея.