/ Архіў / Выстаўка аднаго дня “Кветкавая феерыя” і «Баль кветак»

Выстаўка аднаго дня “Кветкавая феерыя” і «Баль кветак»

16 чэрвеня 2018 года ў Лідскім гісторыкамастацкім музеі была адкрыта выстава аднаго дня «Кветкавая феерыя», на якой былі рэпрэзентаваны прадметы з фондаў музея, калекцыі жывапісу.  Асноўнай сюжэтнай лініяй дадзенай выставы выступілі кветкі: палявыя, лугавыя, лясныя, дэкаратыўныя, якія ва ўсёй сваёй красе, яркасці,

насычанасці адлюстраваліся ў маляўнічых палотнах беларускіх мастакоў.

На базе выставы прайшоў «Баль кветак», ініцыятарам і арганізатарам,  куратарам якога стаў Жаночы Клуб Я адчуваю…” на чале з Вольгай Пазняк. Галоўнай задачай дадзенага мерапрыемства стала развіццё жаноцкасці, вытанчанасці, густу ў прысутных жанчын. Магчымасць праявіць у іх  лёгкасць,  прыгажосць, грацыёзнасць, і ўвасабіць жаночую прыгажосць з прыгажосцю кветкі.