У горад Ліду паступова набліжаецца Дзень беларускага пісьменства.
Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея, як літаратурная пляцоўка, пракладае супрацоўніцтва з літаратурнымі музеямі Беларусі. На гэты раз – з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.
Сумесна з гэтай установай з 14 сакавіка пачала працу выстаўка “Ад Арэсы да Лідзейкі”. На ёй прадстаўлены кнігі “Над ракою Арэсай”, якія перавыдаваліся з 1933 года. Адна з іх – за 1937 год, была падорана самім Янкам Купалам падчас прыезду ў Ліду 14 сакавіка 1940 года гарадской бібліятэцы. Такі ж асобнік быў падараваны і Валянціну Таўлаю. Але ваенныя падзеі не пашкадавалі гэтыя выданні. І толькі праз 85 гадоў кніга часова вярнулася на сваё месца. Разам з іншымі выданнямі і партрэтамі Купалы яе можна будзе пабачыць у мемарыяльным пакоі Дома Валянціна Таўлая, што па вуліцы Замкавая, 7.