“Вулічны вернісаж”, прысвечаны Міжнароднаму дню засцярогі дзяцей. 01.06.201823.01.2020 by Администратор Сёння прыгожы дзень – сонечны, цёплы і радасны! 1 чэрвеня — 152-і дзень года ў грыгарыянскім календары, увесь свет святкуе Міжнародны дзень засцярогі дзяцей. Дзеці – наша самая жаданая і ўдзячная аўдыторыя. Для іх у музеі працуюць выставы: – “Лепшыя цацкі дзяцінства СССР“; – “З ХIX у XXI” – “Прырода Лідчыны” – “Сучаснае мастацтва краю“ “Вулічны вернісаж” сённяшняга дня быў прысвечаны нашым ДЗЕТКАМ! Самаму маленькаму наведніку не мінула яшчэ і двух месяцаў, але ён быў паўнапраўным госцем музейных выстаў. МАЛЫШ – РАСЦІ ВЯЛІКІ І ЗДАРОВЕНЬКІ! ПРЫХОДЗЬ ДА НАС У ГОСЦІ!!!