Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу «Голас стагоддзя». Вершы пераможцаў апублікаваны на сайце Лідскага музея.
Прапануем пазнаёміцца з вершамі ўдзельнікаў конкурсу.
Малодшая ўзроставая група
Сярэдняя ўзроставая група
Старэйшая ўзроставая група
Малодшая ўзроставая група
Магутны Лідскі замак
Стары замак на гары стаіць і рыцары ўсіх прыезджых сустракаюць!
Веліч Яго магутных старадаўніх сцен, да гэтае пары, любога
ўзрушаюць!
Тут кожны, камень мохамі парослы, гісторыі магутны след.
Байніцы ледзь святло тут прапускаюць, аблокавы прыадчыняючы
прасвет.
Нашчадкам захаваў культуру і прыгажосць архітэктуры!!!
Хоць сцены ў шнарах ад прошлых бітв, але не здаўся ён, ён
маналіт.
І вецер шэпча скрозь шчыліны вежаў аб былых набегах , аб вайне…
Але, як вартаўнік ён гмах паважны, у сэрцы Ліды, беларускай
старане.
Дуко Арына
Замак
Велічны, непрыступны
Замак у Лідзе стаіць.
Князь Гедымін з пастамента
Пільна ўдалеч глядзіць.
Кожная цэгла і камень
Подых даўніны нясе.
Ведаюць, як будаваўся
Горад у гордай красе.
Як падымаўся з руінаў,
Дні ліхалецця цярпеў.
Лідчыны помнік, краіны
Выстаяў і ўзмацнеў.
Бусел у небе закружыць,
Замак крылом ахіне,
Сонека промнем лагодным
У кожны куток зазірне.
Замак, абветраны болем,
Сёння чаруе красой.
Вытрымкі сімвал і волі,
Гордасць Радзімы маёй.
Завала Марыя
Лідскі замак
Дарогі ў Ліду прывялі,
І замак-крэпасць нас сустрэне,
Тут продкі мужныя жылі,
Іх помняць сцены-сутарэнні.
Закладваў замак Гедымін,
Альгерд і Кейстут тут бывалі,
І сёння замак – напамін,
Як нашы продкі ваявалі.
На Грунвальд нашы ваяры
Пайшлі ад сцен суровых,
Пазней у замкавым двары
Шмат разбіралі спраў судовых.
Ён зведаў шмат за ўсе гады:
Уздым, і росквіт, і разруха…
Ды мы вярталіся сюды,
Каб кліч гісторыі паслухаць.
Тут продкі мудрыя жылі
І край свой баранілі,
Нашчадкі памяць збераглі
І замак адрадзілі!
Леўданская Анастасія
Замак Гедыміна
У сэрцы Ліды стаіць велькi замак,
Скрозь тысячы дзён глядзіць на нас ён.
Муры яго цiха складаюць з намi
Усё, што не знiкне з ходам дзён.
Чароўныя вежы гукаюць мары,
Пасуюць ветру, што у траве.
Не страшыцца Лiда ні воднай хмары –
Наш мур беражэ цябе і мяне!
Каменныя сцены таяць ўспаміны
Аб рыцарах, што на кані: “Гэй-га-гэй!”,
Аб іх каханні, што тут захавалі
Дзяўчыны з пяшчотным блакітам вачэй.
Тут бітвы грымелі над галавамi,
І кроў на снягу не давала стамiцца.
Цяпер цiшыня над старымі валамі,
Дзе слава і гора былі – таямнiца.
I ўжо толькі эха дае спачуваннi
Загiнуўшым сцягам і рэчам лiтвiн.
Але будзе помніць кожны лідчанін,
Як марыў і жыў наш Гедымін!
Шмат сонцаў і зім прайшло з таго году.
А ён – непакорны, магутны, жывы –
Стаіць, вартаўнік нашага роду,
Святло Беларускай зямлі!
Мацюкевіч Юлія
Гістарычны цэнтр і сэрца Ліды
На зліцці Каменкі з Лідзеяй
Узведзены быў князем Гедымінам
Вялікі замак – сведка ўсіх падзеяў,
Ад ворага надзейны шчыт ліцвінам.
Ён бачыў бітвы, святы, балі,
Чуў вельмі часта зброі звон
І песні, што ў сцянах яго спявалі
Музыкі ад душы ва ўнісон.
І вабілі гасцей яго дзве вежы,
Прыкметныя здалёк, з усіх бакоў,
Але ні разу замкавыя вежы
Не парушалі войскі крыжакоў.
Пабудаваны з цэглы і каменняў
Амаль 700 год таму назад…
У яго падмурках – памяць тых імгненняў,
І захавана тайнаў вельмі шмат.
Калі хоць раз у замак завіталі,
Захочацца вяртацца зноў і зноў,
Праводзяцца штогод тут фестывалі,
Турніры рыцараў, выставы для майстроў.
Ён – гістарычны цэнтр і сэрца Ліды,
Візітка горада, ягоных жыхароў.
Уражвае ўсё тут: веліч, краявіды
І старажытны дух былых часоў.
Мінеева Яўгенія
З вяршынь мінулага
З абшараў Беларусі роднай,
Як напамін пра даўніну,
Глядзяць у неба вежы горда
І свой аповед нам вядуць.
Сярод будынкаў старажытных
Знаёмы лепш за ўсё адзін:
Вядома, гэта замак лідскі,
Яго стварыў князь Гедымін.
Нас вежы замка запрашаюць
У падарожжа праз гады,
На пошук ісціны натхняюць
І вучаць спадчыну цаніць.
На карце Лідчына – глядзіце –
Як той бярозавы лісток.
А вы яго прыпадыміце –
Там будзе таямніц вянок.
Тут шмат багаццяў прыхавана:
Славутасцей, асоб, падзей…
Калі ты пільны і цікаўны,
То трэба скарб шукаць хутчэй!
Агульная ў нас ёсць справа –
Спазнаць усім край родны свой,
Каб Лідчына паўсюль гучала,
Каб ганарыліся мы ёй.
Глядзім у будучыню смела
З магутных замкавых вяршынь.
Адтуль адкрыты шлях уперад –
Да новых высяў ад святынь!
Чылека Анастасія
Сэрца горада
Гэта сэрца маёй роднай Ліды!
Горада славутага майго!
Рыцарскія сцягі, і шчыты, і дзіды
Не міналі моцных сцен яго!
Знаў набегі, войны і пажары.
Спрабавалі разбурыць не раз.
Ён вартуе лідскія абшары,
Гедымінаўскі выконвае наказ!
Сцены цэглай вогненнай палаюць,
Вежы, нібы ветразі, плывуць,
Не да войнаў, а да міру запрашаюць!
У госці ветліва, па-нашаму, завуць!
Сёння сэрца Ліды гучна б’ецца,
І лідзяне ўпэўнены: сюды
Ні адзін злачынец не праб’ецца –
Так было і будзе так заўжды!
Шэлкоў Мацвей
Сярэдняя ўзроставая група
Славутасць зямлі беларускай
Славутасць зямлі беларускай,
Узведзены князем Гедымінам
Ужо за сем стагоддзяў – замак Лідскі
Пакідае ў кожнага свае ўспаміны.
Ля Каменкі і Лідзеі,
Дзе шлюб караля Ягайлы гудзелі,
Дзе таямніц шмат схавана
І падзей зафіксавана.
Пад націскам крыжакоў замак прастаяў,
Магдэбурскае права горад атрымаў,
Але вежы абрушылі войскі Хаванскага,
І з 17 стагоддзя замак пачаў руйнавацца.
Амаль цалкам разбураны, але прастаяў,
І ў руінах атрад паўстанцаў Касцюшкі ваяваў.
І пажар, і людзі замак губілі,
Але члены Каммісія дакранацца да сцен забаранілі.
Таямнічы помнік архітэктуры,
Адзіны, непаўторны.
Як сведчыць літаратура
З легендами створаны.
А сёння…З вялікай гісторыяй замак
Збірае гасцей на праграммы,
На выстаўкі, мерапрыемствы,
На розныя адукацыйныя квэсты.
Загрэбіна Вікторыя
Старэйшая ўзроставая група
Каменны бастыён
Старая крэпасць помніць войны
І кветкі з дыму і агню.
Тут грунт гісторыі шматслойны
Раскрыўся сённяшняму дню.
Па чарапках, таблічках, ядрах
Мяркуем, як жылі раней,
Як чалавечы геній ярка
Над цёмнай немаччу звінеў.
То ўміг мінулае ўваскрэсне,
Ва ўяўленні ажыве,
То новая дэталь, як песня,
Узрушыць думкі ў галаве.
Прысніцца ўночы:
Я тут б’юся,
І шведы падаюць ля сцен.
Куды с палком не пахілюся –
Усюды крык і дым расце.
А ранкам раптам прахаплюся
І зразумею – гэта сон.
Акно адкрыю, пакланюся
Табе каменны басціён.
Васько Уладзімір
Крэпасць
Ля крэпасці каменнай пастаю,
Даверу думкі цішыні і муру.
Як вечар, вочы смуткам не захмуру,
Не спутаю фантазію сваю.
Ужо пайшоў у бездань белы дзень,
І цень, што зліўся з небам і зямлёю,
Абрысы затушоўвае людзей
І сыпле старажытнаю імглою.
Прыгледжуся і ўбачу зноў праз час
І крыжаносцаў постаці нямыя,
І гэту крэпасць у чужых вачах,
І курганы, нібы дзяды, сівыя.
Стагоддзямі той бой былы маўчыць,
І голас Гедыміна не запісан.
Ды вобраз паўстае
І з цьмяных рысак,
І ён як вобраз
Праз гады крычыць.
Адчуць яго магутным і жывым
Дазволіла абноўленая крэпасць.
І быццам бы было ўсё гэта летась.
Кроў выцвіла на язычках травы.
Васько Уладзімір
Лідскі замак
Спрадвеку ён стаіць на ўзвышшы
Спакой і гонар беражэ.
Калісьці ж ён не дбаў аб цішы,
А бараніў зямлю, народ, сябе.
Ён – Лідскі замак грозны,
Што заснаваў князь Гедымін.
Нялёгкай бітваю крывавай
Князь горад мацаваў і бараніў.
Сягоння ж замак мірна
Глядзіцца ў люстра роднае ракі,
І думы тчэ свае нялёгка
Пра тое, што было й што на вякі.
Варожую навалу не раз
Наш горад адбіваў.
Пра тое сведчаць муры,
Што грозны замак захаваў.
А захаваў ён памяць продкаў,
Што край свой славай здабылі,
Што баранілі горад родны
Ад чужакоў і ад бяды!
А сёння ён ёсць сімвал годны –
Любімай Лідчыны герой.
Стаіць на скрыжаванні новых
Дарог, часоў і перамог.
Няхай і далей будзе з намі
Як напамін пра розны час.
Наш замак – гонар слаўны,
Гісторыя і пакаленняў пераказ!
Велькашынская Галіна
Лідскі замак
Я помню у дзяцінстве бабуля
Мне байкі казала пра князя
Былі яго землі бязмежны
Паміж Навагрудкам і Вільняй.
Магутную крэпасць узвёў ён
На ўзгорку пясчаным між сосен
На самай мяжы зямель вольных
Славян і літоўскіх пляменаў.
Паздней замкам правілі: Кейстут,
Альгерд, і Ягайла, і Вітаўт…
Народ тут хаваўся ад гнёту
Мангола-татарскага іга.
Які шлях суровы, крывавы
Прайшоў ён праз прызму стагоддзяў
Ад крыжаносцаў нябоскіх,
Да лагера пленных салдатаў.
Яго штурмавалі, палілі,
Знішчалі нібыта за здраду.
А потым і зноў узвадзілі
У навучанне нашчадкам.
І сёння пад сценамі замка
Дзе “Горад майстроў” не сціхае
Пад звон каваля, спевы барда
Мы у час Гедыміна трапляем.
Грэкас Галіна
Для маленькіх лідзян
Легенду сівую захоўвае памяць
Пра замак даўні, пра Лідскі наш замак.
Ніхто ўжо, напэўна, не можа сказаць,
На колькі вякоў аглянёмся назад,
Маленькім лідзянам каб распавядаць,
Каб ім нагадаць, расказаць і прадставіць
Легенду пра Ліду і горад праславіць!
Наш продак даўнейшы – князь Гедымін
Быў важны, багаты, сівы дваранін.
І вораг з суседам яго паважалі
У Літве і Расіі яго добра зналі.
У князя дачка-прыгажуня была,
Такой незямною красою цвіла,
І слых аб цудоўная яе прыгажосці
Пацвердзіць хацелі зямлі гэтай госці.
Княжну, як радзілася, Лідай назвалі,
Шмат талентаў богі ёй даравалі!
Анёл на народзіны ёй дараваў
Магутны, цудоўны лекарскі дар.
Расла і квітнела, што кветка каліна
Цудоўнай красы тая дзеўчына Ліда,
А сэрца яе таямніцу хавала:
Тэўтонскага рыцара Ліда кахала!
І вельмі баялася бацьку прызнацца,
Бо той ужо мужа ёй выбраў з багаццем:
Старага, крывого, нямоглага, злога…
Са скарбам вялікім, няведамым многім.
Ён жорскасцю славіўся на ўвесь свет,
Бо ведаў: ніхто на зямлі не ўратуе
Ад старасці, смерці, хваробы і бед –
Таму помсціць усім жывым і ганьбуе.
Загад разаслаў: знайсці ведзьмара,
Прывесці таго да ганку двара.
-Дзе ўзяць мне жыццё, маладосць і здароўе?
-Ні золатам гэта не купіш, ні кроўю…
Але ж ведзьмаром нездарама называўся!
Князю старому дагадзіць пастараўся:
-Здароўе ты вернеш тою ж парою,
Калі назаўжды Ліда стане тваёю.
Паехаў хутчэй стары князь к Гедыміну,
З ім золата, скарбы – цана за дзяўчыну.
Засціла багацце бацькоўскія вочы –
Гатоў быў аддаць ён дачку хоць ўночы.
Тым часам рыцар тэўтонскі і Ліда,
Сустрэўшыся ў вежы бацькоўскага замка,
У каханні адзін аднаму прысягалі
І быць ім да скону разам жадалі.
Сабраліся госці ўсе ў троннае зале,
Багаты прыём там гасцям абяцалі,
Віно там і золата правілі баль.
Там князь Гедымін даў і згоду, на жаль.
Як юная Лідзія плакала горка,
Лідзейка і Каменка бачылі толькі…
Не трэба нікому той лекарскі дар-
Для князя старога быў толькі тавар!
На высокую вежу дзяўчына ўзышла:
-Не будзе ў жыцці маім ліха!
Княжны Ліды з вежы ступіла нага –
І рэчка Лідзейка заплакала ціха…
Як князь Гедымін гараваў над вадою!
Як доўга і цяжка плакаў душою!
У памяць аб Лідзе ён горад назваў,
Які на тым месцы тады заснаваў.
Легенду сівую захоўвае памяць
Пра замак даўні, пра Лідскі наш замак.
Ніхто ўжо, напэўна, не можа сказаць,
На колькі вякоў аглянёмся назад,
Маленькім лідзянам кааб распавядаць,
Каб ім нагадаць, расказаць і прадставіць,
Легенду пра Ліду і горад праславіць!
Івашэвіч Людміла
Любы мой сонечны горад,
Гродзеншчыну славім сваю.
Я песню табе прысвячаю
І сэрца сваё аддаю.
Вечарам, сонечным ранкам
Жадаю табе дабра.
Буду без перастанку
Табой ганарыцца я.
Красуецца велічна замак,
І побач з ім князь Гедымін.
Гасцей панаехала ўранак
Пабачыць прыгожых мясцін.
Вечарам, сонечным ранкам
Жадаю табе дабра.
Буду без перастанку
Табой ганарыцца я.
Палац культуры прымае,
Прымае шаноўных гасцей.
Табой ганаруся, Ліда!
Няма за цябе прыгажэй.
Каранеўская-Радзевіч Лілія
Лідскі замак
Стаіць, як волат, у задуменні.
Прыгожы замак – маналіт.
А рэчка ціха коціць хвалі,
Чаротам зрэдку шапаціць.
Загорнуты ў сівізну стагоддзяў,
Ён напамінам служыць нам заўжды –
Што наш народ заўжды хацеў быць вольным!
Змагаліся з захопнікам і прадзеды й дзяды.
Мы беражом свой край, і ў спадчыну нашчадкам
Перадаём не помнік із руін,
А прагажосць – сапраўдны замак.
І зорка шчасця ззяе хай заўжды над ім!
Краснадубская Людміла
Успаміны пра Лідскі замак
Мой горад дзяцінства – горад Ліда.
Прайдуся па замку ў ролі гіда.
У XIV стагоддзі заснаваў той замак Гедымін,
Князь ВКЛ, літоўскі іспалін.
На высокім пясчаным узгорку
Сустракае ён раннюю зорку.
Ёсць у замку дзве вуглавыя вежы,
Каб бачыць няпрошаных гасцей з-за мяжы.
Адбываліся тут буйныя бітвы.
Легенды пра гэта цяпер жывыя.
Атакавалі замак і крыжакамі
І крывавымі рускімі дзідамі.
Крымскія татары нападалі,
Ад шведаў замак ахоўвалі.
Не раз гарэў, быў знішчаны.
Але ён заўсёды ўваскрасаў з папялішча.
Прыгожы Лідскі замак –
Велічны ён, як маг.
Памежнікі ў Лідзе яго пільнуюць,
Самалёты неба над ім ахоўваюць.
Кружалава Алена
Ля замкавых сценаў
Ля замкавых сценаў
Між ліпаў і клёнаў
Той лісцік, з галінкі
Сарваны, ляцеў…
Куляўся, круціўся,
У неба імкнуўся,
Ды раптам стаміўся,
Прылёг адпачыць.
У шабельным звоне
Пад гукі праклёнаў
Агеньчык надзеі
Ў начы зіхацеў…
Ды жудаснай хваляй
Той кат абрынуўся
На нашу Радзіму,
Каб злое стварыць.
Яшчэ не аднойчы
Над Лідаю роднай
Бясконцаю хмарай
Захопнікі йшлі…
Ды сцены трымалі,
Ліліся ў іх слёзы
Імклівым патокам
Празрыстай ракі.
Пад сонейкам шчодрым
Прыгожа і годна
Камбайны аралі
На роднай зямлі…
Каб быў дабрабыт
І спаўнялісь прагнозы
Вышэйшым гатункам
Пухнатай мукі.
Ля замкавых сценаў,
Дзе явар з калінай
Спрадвечнаю мовай
Зашэптваюць гай…
Прыемна і мне
На світанку спаткацца,
Удзень спадзявацца,
Ды зноўку чакаць.
Хай бусел павольна
Над любай краінай
Ляціць і пільнуе
Чароўны мой край.
Я лёсам хачу
Да цябе дакранацца,
Ля замкавых сценаў
Каханне спаткаць.
Валянцін Бярэсціч
Малахаў Віталій
Балада пра Лiду
Там, дзе Каменка-рэчка, Лiдзея-рака,
Заснаваý Гедэмiн-князь свой замак,
Каб трывалым быý, моцным, слаýным быý у вяках,
Непрыступным каб быý, лепшым самым.
Каб яго вартаваý i густы цёмны бор,
А не толькi рэк быстрыя хвалi,
Каб шырокiм, прасторным быý унутраны двор
Для гасцей, што сюды наязджалi.
Кажуць людзi, што меншую дзiва-княжну
Лiдай князь захацеý ахрысцiць,
Каб сусед не пачаý з яго княствам вайну,
З iм рашыý князь дачку ажанiць.
Толькi Лiдзе прыйшоýся не па густу жанiх:
Быý стары ён, хоць знатны, багаты…
Крок – i з вежы ý раку; у паветры зацiх
Крык дзявочы: «Даруйце мне, тата!»
Несуцешны быý князь, пра дачку гараваý,
Што знайшла свой прытулак у плынi,
I ён крэпасць надоýга, навечна назваý
Яе простым такiм, светлым iмем.
…Праляталi гады, горад рос, красаваý,
З году ý год прыгажэйшым рабiýcя.
Працаваý ý мiрны час; а падчас – ваяваý,
Ад варожых навал баранiýся.
Пабывалi тут ханы Тахтамыш i Керэй,
Крыжаносцы таксама бывалi.
Толькi горад свой родны з руiнаý хутчэй
Жыхары кожны раз узнiмалi.
Думаý, што панаваць будзе ý Лiдзе француз,
I фашысты людзей катавалi …
Кожны камень, здавалася, дрэýца i куст
За свабоду сваю ваявалi!
Лiдзе сёння шчаслiвы падораны лёс…
Нездарма на зямлi беларускай узнiк,
Праз вякi славу продкаý нашчадкам пранёс
Горад –воiн i працаýнiк!
Тут таполi, i лiпы, i клёны шумяць,
I шчыруе тут сонца на храмах.
Любяць тут працаваць i гасцей прынiмаць,
Як жаданых сяброý сваiх самых.
Бʹюць фантаны ля замка з Лiдзейкi глыбiн.
З вежаý родныя бачны прасторы…
I вартуе i cёння на канi Гедымiн,
Замак свой, свае землi, свой горад!
Пушкарова Лілія
Лідскі замак
Прывычны для зроку лідзян,
Уздымае ён велічна вежы.
А возера, бы акіян,
Дзьме ветрыкам-подыхам свежым.
Уздыхнеш каля замкавых сцен,
Абыдзеш перыметр мурожны,
І шэраг мільгаючых сцэн
Усплыве ў галаве асцярожна.
…
Князь-воін на дужым кані.
З Прыбалтыкі рыцары ў латах.
Іх гоніць і б’е Гедымін
Далей ад ліцьвінскіх ад хатаў.
…
Ягайла і Соф’я – сям’я.
Вяселле за сценамі замка.
Зайздроснікі чуюць здаля,
Як ляскае радасна клямка.
…
Нахлынулі шведы, бы цені.
Бамбардаў шалёны рой.
Лятуць і лятуць каменні.
Разбураны замак-герой.
…
У руінах на мноства стагоддзяў,
Навокал бур’ян узрастаў,
Але пазабытым у народзе
Ніколі ён так і не стаў.
Ажыў наш змагар на свабодзе.
Ужо новыя сцены растуць.
Мы сёння да замка прыходзім
Гісторыю сэрцам адчуць.
Рэлікоўская Ганна
Замак Гедымiна
Запрашаем, калі ласка,
У наш прыгожы родны край!
Узвышаецца тут замак –
Гонар Лiды…Прыязджай.
Каб пачуць стагоддзя голас,
Падыходзь, і не адзін,
Сустракае госця, што раз
Князь адважны Гедымін.
Замак ён заклаў для краю,
Каб бараніць зямлю ад зла.
На тое меў сваё ён права,
Ідэю міра і дабра.
Нялёгкім быў той час праўлення.
Аб гэтым сведчаць нам муры.
Тут цяжка клаліся каменні,
Або каціліся з гары.
Нам шэпчуць галасы пра бітвы,
Пра мужнасць, славу, пра князёў.
Пра крыўды, стогны і пра слёзы,
Пра непакорных жыхароў.
У кожным камяні адбіўся гонар,
Айчыне вернасць і любоў
Да той зямлі, дзе былі войны,
Што зволена ад крыжакоў.
І хай гады ляцяць імкліва,
У замку вечнасць застаецца,
Глядзіць на горад князь маўкліва,
Нашчадкі памяць носяць у сэрцы.
Мы захаваем славу продкаў,
І шанавць зямлю мы будзем,
Сяброўства цэнім мы народаў,
Пра карані мы не забудзем.
Запрашаем, калі ласка!
Прыязджайце ў Лідскі край
Галасы стагоддзя шэпчуць:
“Мiр нашчадкам перадай”.
Чараповіч Марына