Запрашаем на вечарыны народных танцаў Лідзе!
Калі вы думаеце, што народныя танцы гэта сумна і неактуальна, то вам дакладна да нас!
Мы пераканем вас, што гэта ня так)
Мы танцуем пад жывую музыку капэлі “На Таку” самыя розныя народныя танцы.
Будуць полькі, вальсы, лявоніха, кракавяк і шмат чаго цікавага!
Нашая вечарына – добрая нагода навучыцца танцаваць ў народнай манеры і добра правесці час. А самае галоўнае – адчуць атмасферу традыцыйных вячорак і драйв народнай культуры!
Далучайцеся! Музыка жывая, уваход вольны. Усё пакажам і раскажам!