/ Навіны / Васілёк у жыце Беларусі

Васілёк у жыце Беларусі

“Васілёк у жыце Беларусі” – часовая выстаўка ў Доме Валянціна Таўлая, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

19 чэрвеня, у дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры ў музеі сабраліся лідскія творцы.

Прысутныя змаглі пабачыць асабістыя рэчы Васіля Быкава: запісныя кніжкі з чарнавымі рукапіснымі накідамі да твораў, рэдакцыйныя лісты, ручку, якой карыстаўся пісьменнік, запрашальны білет на вечар, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Сярод прысутных на мерапрыемстве былі і тыя, хто меў магчымасць сустракацца з класікам. Пра творчасць народнага пісьменніка Беларусі, пра грамадскую дзейнасць, пра тое, як сёння з пашанай увекавечваецца яго імя падзяліўся лідскі краязнаўца, галоўны рэдактар часопіса «Лідскі Летапісец» Станіслаў Суднік. З народным пісьменнікам Беларусі ў свой час былі знаёмы лідскія літаратары Міхась Мельнік, Алеся Бурак, Ларыса Канчэўская. З іх успамінамі таксама можна пазнаёміцца на выстаўцы.