Праца супрацоўнікаў Лідскага гісторыка- мастацкага музея ізноў адзначана на высокім ўзроўні.
На пярэдадні святкавання Дня работнікаў культуры ганаровыя ўзнагароды атрымалі:
Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Драб Ганна Мікалаеўна-дырэктар музея за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у захаванне і развіццё музейнай справы.
Падзячнае пісьмо Лідскага раённага Савета дэпутатаў-Каладяжная Анастасія Алексанраўна, наглядальнік музейны, за значны ўклад у развіццё, захаванне духоўнай спадчыны Лідскага рэгіёну, збор матэрыялу па тэме Вялікай Айчыннай вайны і выданне кнігі “Память – главный свидетель”.
Ганаровую грамату аддзела культуры Лідскага райвыканкама – Леўдаровіч Лілія Іосіфаўна, музейны наглядальнік, за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, творчы падыход да сваёй працы, якаснае абслугоўванне наведвальнікаў.