21 лістапада 2018 года ў музее адбылося ўшанаванне маладых спецыялістаў Установы аховы здароўя “Лідская цэнтральная раённая бальніца”. Мерапрыемства праходзіла на базе выстаўкі “Беларусь мая…”, прысвечанай Году малой радзімы. Госці змаглі пазнаёміцца з мастацкімі работамі. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена лекцыя-прэзентацыя “Гісторыя аховы здароўя Лідскага раёна”. Прайшла цікавая гульня “Бітва пакаленняў”. Для медыцынскіх работнікаў была праведзена інтэрактыўная экскурсія па выстаўцы “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння”. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.