83 гады таму, 1 жніўня 1939 г. у Маскве была адкрыта Ўсесаюзная сельскагаспадарчая выстаўка, якая дэманстравала поспехі першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы ў развіцці сельскай гаспадаркі.
Яе пасляваенная экспазіцыя, якая адкрылася толькі ў 1954-м, фарміравалася, прытрымліваючыся тагачасных прынцыпаў кіравання эканомікай, у асноўным па тэрытарыяльнай прыкмеце: кожны павільён прадстаўляў дасягненні адной з саюзных аўтаномных рэспублік або абласцей. У 1959 годзе выстаўка была перайменавана ў Выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркі.
У фондах Ліскага музея захоўваюцца знакі “Удзельнік усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы”, срэбныя і бронзавыя медалі “За поспехі ў народнай гаспадарцы СССР”, уручаныя жыхарам Лідскага рэгіёну – удзельнікам выстаўкі.