/ Навіны / Урок памяці “І сёння нам творы гавораць…”

Урок памяці “І сёння нам творы гавораць…”


У Доме Валянціна Таўлая арганізаваны экскурс у мінулае праз друкаванае слова беларускіх пісьменнікаў – урок памяці “І сёння нам творы гавораць…”

Праз паказ дакументальных фільмаў, праз знаёмства з экспанатамі друкарскай тэматыкі наведвальнікі даведваюцца пра мужнасць і адвагу, пра канспірацыю беларускага паэта Валянціна Таўлая, пра вершы, напісаныя ў ваенны час у Лідзе, пра складаныя ўмовы выхаду газеты “Уперад”, агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, якія сваім гарачым словам набліжалі Перамогу.

Падчас мерапрыемства вучні засвойваюць сэнс словаў “вайна”, “Перамога”, “мір”, што заахвочвае любіць і паважаць родны край, сям’ю, родную мову і літаратуру.