28 верасня 2021 г. вучні 6 кл. СШ № 11 пабывалі на незвычайным музейным занятку, дзе адбылося знаёмства з героямі беларускага фальклору. Рабяты праходзілі лабірынт Лесавіка, прымяралі на шчасце карону Вужынага караля, шукалі згубленую Вужалкай завушніцу, разгадвалі згадкі Азярніцы, а затым – гульні з Хатнікам, Хутам ды расповед пра іншых міфічных істот. Атрымалася пазнавальна і забаўляльна!