У чэрвені ў фонд Лідскага гісторыка-мастацкага музея паступілі 8 нумароў газеты «Уперад» 1943 года, якія раней захоўваліся ў рэдакцыі «Лідскай газеты».
Цікава, што менавіта з газеты «Уперад» пачалі камплектавацца фонды Лідскага краязнаўчага музея ў 1959 годзе. Выданне стала першым музейным прадметам, які быў запісаны ў кнігу ўліку асноўнага фонду.
Першы нумар газеты «Уперад» выйшаў 30 верасня 1939 года. Спачатку газета выпускалася на базе Баранавіцкага падпольнага абкама партыі, потым каля вёскі Поташня ў Налібоцкай пушчы, дзе размяшчаўся Лідскі міжрайпартцэнтр. Набіралася, друкавалася і тыражыравалася газета ўручную ў партызанскіх зямлянках. На жаль, 11 першых нумароў не захавалася.
Да канца вайны ў ёй галоўным чынам друкаваліся загады і аператыўныя зводкі з франтоў.
Летам 1944 года ў Прынёманне прыйшло вызваленне і газета пачала выходзіць легальна. Назва газеты мянялася чатыры разы: «Уперад», «Сцяг працы» (май 1962 г. – 6 ліпеня 1966 г.), зноў «Уперад» (ліпень 1966 г. – 3 снежня 1991 г.) і, нарэшце, «Лідская газета».
Перададзеныя нумары папоўнілі калекцыю «Друкаваныя выдані» і будуць выкарыстоўвацца на выстаўках і музейных мерапрыемствах.