Напярэдадні знамянальнай даты – 15 лютага, 30-годдзя вываду войскаў з Афганістана, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі прайшло мерапрыемства «Уходи парни из Афганистана…»
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 «А» класа ДУА «СШ № 6 г. Ліды» і работнікі музея. Гасцям была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, якая знаёміла з асноўнымі этапамі Афганскай вайны, са службай у Афганістане нашага земляка Аляксандра Некрашэвіча. Навучэнцы змаглі ўбачыць яго баявыя ўзнагароды, ваенную амуніцыю.
Успомнілі ўсіх загінуўшых воінаў-афганцаў, убачылі іх дакументы, фатаграфіі, пісьмы, паштоўкі.
На мерапрыемства была запрошана Надзея Мурашка, якая шмат гадоў з’яўляецца сакратаром Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. У сваіх асабістых успамінах яна распавяла аб сваім «баявым» шляху. Надзея Васільеўна была вольнанаёмных медсястрой. У 1984 г. працавала ў ваенным шпіталі, што знаходзіцца каля Кандагара.
Навучэнцы пазнаёміліся з выстаўкай, прысвечанай знамянальнай даце.