8 лютага ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адзначылі 110-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая.
Госці мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыямі і выстаўкамі музея.
У Доме В. Таўлая адкрылася выстаўка “У Дом твой сцежка прывяла сама…”
Наведвальнікам былі прадстаўлены інсцэніраваны аповед “У Таўлая пабываем – жыцця дарогі мы згадаем…” і інтэрактыўная замалёўка па матывах успамінаў беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка “Абед у Таўлая”.
У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма “Валянцін Таўлай” (1978 г.) і зборніка “Мелодыі памяці”, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння Валянціна Таўлая.