На двары восень. Пахмурна, дажджыцца. А ў час нашага “Падарожжа па восеньскім народным календары” цёпла, утульна і сонечна ад шчырасці пачуццяў вучняў 8 класа СШ № 11 і іх класнага кіраўніка Наталлі Анашкевіч.
Даведваліся, з якога часу па народным календары пракладвала сабе дарожку восень, якія этапы працы пераважалі ў гэты перыяд, якімі дарамі прыроды і вынікамі сваёй працы ўжо карысталіся сяляне.
Гулялі, вадзілі карагод і нават варажылі.
Хвілінкі любавання вынікамі працы народных умеліц.