/ Архіў Фотасправаздачы / Цыкл сустрэч «Камсамольскае юнацтва маё…» Кудла Віктар Іванавіч

Цыкл сустрэч «Камсамольскае юнацтва маё…» Кудла Віктар Іванавіч

На базе выстаўкі “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння” праходзіць цыкл сустрэч “Камсамольскае юнацтва маё…”. Чарговая сустрэча адбылася 24 лістапада з Кудла Віктарам Іванавічам, жыхаром аграгарадка Дворышча Лідскага раёна. Вучні 9 класа ДУА “СШ № 9” г. Ліды пагутарылі з Віктарам Іванавічам, даведаліся пра яго камсамольскую дзейнасць у школе, Гродзенскім заатэхнікуме і на флоце (в/ч 69125). Дзевяцікласнікі задавалі госцю пытанні, якія іх цікавілі. Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай атмасферы.