/ Архіў / Цыкл мерапрыемстваў «Сустрэчы з калекцыянерамі»

Цыкл мерапрыемстваў «Сустрэчы з калекцыянерамі»

Кожную суботу лістапада Лідскі гiсторыка-мастацкi музей праводзіць сустрэчы з калекцыянерамі Лідчыны. У рамках мерапрыемства яны раскажуць пра свае калекцыi, падзеляцца ўспамінамі аб набытых прадметах.

11 лістапада прайшла сустрэча з сігнуманістам Дзянісам Мяркулавым. Калекцыянер пазнаёміў вучняў 9 «Б» класа СШ №4 са сваёй шматлікай калекцыяй шаўронаў.

18 лістапада ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Вера. Надзея. Каханне » даведаліся пра зборы Андрэя Фішбайна. Падчас сустрэчы калекцыянер распавёў аб сваёй унікальнай для Беларусі калекцыі прасаў, самавараў і іншых прадметах побыту пачатку XX стагоддзя.

25 лістапада наведвальнікі музея пазнаёміліся з калекцыяй Аляксандра  Кашуціна – «Ліда Лідская».

У збор уваходзяць этыкеткі напояў, якія выпускаюцца Лідскім піўзаводам (піва, вада, квас) з назвай «Лідскае».

Праз калекцыю можна прасачыць гісторыю піваварства ў Лідзе.

На працягу сустрэчы калекцыянер распавёў аб прынцыпах збіральніцтва, аб унікальных і рэдкіх прадметах са сваёй калекцыі.