Труханаў Аляксей Фёдаравіч (1911-1944) – падпалкоўнік, камандзір 86-га Лідскага кавалерыйскага палка 32-ой Смаленскай кавалерыйскай дывізіі, загінуў пры вызваленні Лідскага краю.
Труханаў Аляксей Фёдаравіч нарадзіўся ў 1911 г. у в. Нікітаўка Глухаўскага павета Чарнігаўскай губерні, цяпер Сумскай вобласці ў сям’і селяніна. Скончыў два класы пачатковай школы. У 1929 г. уступіў у Чырвоную Армію. Пасля службы застаўся служыць звыштэрмінова. У войску атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны кавалерыйскі полк пад камандаваннем падпалкоўніка А. Ф. Труханава вызначыўся пры вызваленні г. Ліды ў ліпені 1944 г.: адзін з першых уварваўся ў горад. Загінуў у баі за населены пункт Парачаны. Перапахаваны ў гарадскім парку г. Ліды. Узнагароды: ордэн Леніна, ордэн Айчыннай вайны І ступені, Суворава ІІІ ступені. Яго імем названа вуліца ў г. Ліда.
Пра тое, як адбывалося вызваленне Ліды пад камандаваннем А. Труханава, можна даведацца з успамінаў аднапалчан.
Пра значнасць 86-га кавалерыйскага палка ў вызваленні Ліды ўспамінаў яго былы радыст радавы Г. Бондар: «Во главе с Трухановым 86-й полк ворвался в Лиду. Труханов оставил на окраине города, возле домов, САУ, две повозки с пулеметом и ДШК, нашу тачанку с радиостанцией, а сам повел полк вперед, в центр Лиды. Вскоре командир полка возвратился и приказал мне связаться с командиром дивизии генералом Калюжным, но рация комдива не отвечала. Тогда, с разрешения Труханова, я перешел на другую волну и вышел на связь с генералом Осликовским. Позывной Труханова в то время был «Молодцов». Труханов доложил командиру корпуса, что 86-й кавалерийский полк, наступая с юга, частью сил обошел противника и в 16.30 овладел железнодорожной станцией Лида, а затем и центром города. В ответ генерал Осликовский взволнованно сказал: “Молодцов, все вы молодцы! За взятие города Лиды всему личному составу объявляю благодарность. Отныне ваш полк будет именоваться Лидским Краснознаменным. Наградим солдат, сержантов и офицеров орденами и медалями…”. Радостный, сияющий Труханов схватил своими огромными ручищами мою руку и, крепко пожимая ее, сказал: “Спасибо, радисты, представляю вас к наградам”, на что я и радист Бровко Ю.С. дружно ответили: “Служу Советскому Союзу”».
Вызваліўшы горад Ліду, 86-ы кавалерыйскі полк пераследваў нямецкія часці, не даючы ім замацавацца на загадзя падрыхтаваным імі рубяжы абароны, за палатном чыгункі.
З успамінаў былога зампаліта 86-га кавалерыйскага палка Фёдара Манава: «Утром 9 июля 1944 года 86-ой кавалерийский полк форсировал реку Дитва и завязал бой за населённый пункт Поречаны. Здесь был смертельно ранен командир полка подполковник Алексей Труханов».
Магіла героя-чырвонаармейца знаходзіцца ў гарадскім парку Ліды.
У вёсцы Парачаны ўстаноўлена стэла ў гонар воінаў 86-га кавалерыйскага палка. Надпіс на стэле: «8 июля 1944 г. 86-й, впоследствии кавалерийский Лидский полк 32-й Смоленской кавалерийской дивизии в районе деревень Поречаны и Белогруда разгромил 21-й полк фашистов, первым ворвался в Лиду. В этом бою геройски погиб командир 86-го полка гвардии подполковник Труханов Алексей Федорович. Вечная слава героям, павшим в борьбе за честь, свободу и независимость нашей Родины!»
У нашым горадзе іменем А. Труханава названа вуліца. У пастанове ад 15 жніўня 1944 г. сказана: «В увековечение памяти командира 86-го Лидского кавалерийского полка гвардии подполковника А. Ф. Труханова, освободившего г. Лиду, переименовать улицу Железнодорожную в улицу Труханова».
У музеі захоўваецца перапіска са сваякамі А. Труханава. Успаміны маці Фірсік Аляксандры Яфімаўны нельга чытаць без слёз. На месца гібелі бацькі прыязджала дачка Алейнік Лідзія Аляксандраўна.