У Доме Валянціна Таўлая пачынае работу новы праект – тэатралізаваная інтэрактыўная экскурсія “Дружнай сямейкай да Верабейкі”. Яна разлічана на дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Падчас экскурсіі наведвальнікаў сустракае галоўны герой Верабейка. Ён знаёміць дзяцей з новым інклюзіўным арт-аб’ектам, які быў адкрыты 6 верасня 2025 года ў Дзень беларускага пісьменства, расказвае, хто стварыў гэты прывабны манумент і каму ён прысвечаны. Разам з Верабейкам дзеці могуць даведацца пра гісторыю напісання верша, змешчанага на разгорнутай гранітнай кнізе, а таксама пра яго незвычайны варыянт на другой старонцы, напісаны азбукай Брайля, пагуляць у “класікі” і, канешне, наведаць дом, у якім жыў і займаўся творчасцю аўтар аднайменнага твора Валянцін Таўлай.
Тэлефон для папярэдняга запісу: +375 154 541552
Кошт білета: дарослыя – 3,00
студэнты – 2,50
школьнікі – 2,00
дашкольнікі – 1,00



















