Летнія канікулы ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі праходзяць пазнавальна і захапляльна. Дзеці знаёмяцца з новымі формамі працы і новымі праектамі.
Асаблівую ўвагу прыцягвае музейная навацыя «Тэатр ценяў» у атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні «Час. Традыцыі. Вобразы».
Наведвальнікаў уражваюць незвычайныя героі, цікавыя дэкарацыі, вясёлыя акцёры. Адмысловую цікавасць выклікае знаёмства з тэатрам ценяў «знутры», а таксама працэс вырабу «свайго» героя.