Выстаўка «Скрозь прызму руін», гэта сумесны міжнародны праект Лідскага гісторыка-мастацкага музея і Генеральнага Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне, рэалізаваны па ініцыятыве ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Клайпедзе, Мікалая Логвіна.
Цыкл работ, створаных літоўскім мастаком Раманасам Барысавасам, уяўляе сабой агляд помнікаў архітэктуры, якія яшчэ захаваліся, але, магчыма, могуць знікнуць. Галоўная тэма гэтых твораў – архітэктурная спадчына Вялікага княства Літоўскага.