Штотыднёвыя музейныя агляды.
Выдатны альбом на 400 старонак з ілюстрацыямі “Сучаснае беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. ХХI стагоддзе” выдадзены ў выдавецтве ім. П. Броўкі пры падтрымцы дзяржаўнага аб’яднання БСМ.
Выданне прэзентуе творчасць 100 мастакоў розных пакаленняў, якія працуюць у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: кераміцы, шкле, габелене, батыку. Творчасць мастакоў старэйшага пакалення, якія працуюць у галіне манументальнага мастацтва, паказана на фоне мастацкіх вобразаў, мовы пластыкі і аўтарскіх стыляў маладога пакалення. Важна, што ў альбоме сабраныя біяграфічныя звесткі, сайты і электронныя адрасы мастакоў, якія ўвайшлі ў выданне.
Прыемна бачыць у персанальным пераліку нашых землякоў, імёны якіх знаходзяцца ў раздзеле Мастацкае шкло. Гэта мастакі В. Мурахвер і Л. Мягкова, Г. Сідарэвіч, Е. Ткачова, С. Шэцік.
Рэальныя аўтарскія працы гэтых мастакоў знаходзяцца ў залі 21 нашага музея. Там жа можна бліжэй пазнаёміцца з дадзеным выданнем.
/ Навіны / “Сучаснае беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. ХХI стагоддзе”