«Скарбы Лідчыны» – каляндарная серыя, заснаваная Лідскім гісторыка-мастацкім музеем з мэтай папулярызацыі дзеячаў мастацтва, мастацкіх твораў, гісторыка-культурных каштоўнасцей.
На працягу стагоддзяў з Лідчынай былі звязаны многія выдатныя творцы нашай зямлі, тут захоўваюцца ўнікальныя творы мастацтва мінулых часоў. Тут жывуць і працуюць дзясяткі сучасных творцаў.
Першы выпуск (2022 г.) прысвечаны творчасці мастака па шкле Уладзіміра Сямёнавіча Мурахвера.
Другі выпуск (2023 г.) «Гарадская паштоўка. Людзі. Вуліцы. Будынкі» прымеркаваны да юбілею горада – 700-годдзя.
Трэці выпуск (2024 г.) прысвечаны 65-годдзю Лідскага музея.
Чацверты выпуск (2025 г.) прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.