/ Навіны / Шаўчэнка Міхаіл Цімафеевіч

Шаўчэнка Міхаіл Цімафеевіч

Шаўчэнка Міхаіл Цімафеевіч (05.12.1907 – 1979) былы камандзір 17-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 5-ай гвардзейскай  кавалерыйскай дывізіі 3-га гардзейскага кавалерыйскага  корпуса, які  вызваляў г. Ліду, палкоўнік.

Нарадзіўся 5 снежня 1907 г. у сяле Ліпцы Харкаўскай вобласці ў сям’і селяніна. Украінец. У 1921 г. скончыў 6 класаў Ліпцкай школы. Далей вучыцца не было магчымасці, таму з 14 гадоў пачаў працаваць разам з бацькам у сельскай гаспадарцы. У 1929 г. Ліпецкім райваенкаматам прызваны ў рады Чырвонай Арміі. З лістапада 1929 г. па лістапад 1932 г. – курсант школы малодшага камсаставу, камандзір аддзялення, памочнік камандзіра ўзвода 37-га кавалерыйскага палка 7-ай кавалерыйскай дывізі Маскоўскай ваеннай акругі. З лістапада 1932 г. па ліпень 1935 г. – курсант Тамбоўскага кавалерыйскага вучылішча Маскоўскай ваеннай акругі. З ліпеня па лістапад 1935 г. – камандзір узвода 62-га кавалерыйскага палка дывізіі імя Сталіна Маскоўскай ваеннай акругі. З лістапада 1935 г. па лістапад 1936 г.  – камандзір узвода 118-га кавалерыйскага палка 30-ай кавалерыйскай дывізіі Ленінградскай ваеннай акругі. З лістапада 1936 г. па сакавік 1940 г.- камандзір эскадрона, начальнік палкавой школы 53-га кавалерыйскага палка 16-ай кавалерыйскай дывізіі Кіеўскай асобай ваеннай акругі. З чэрвеня 1940 г. па  красавік 1941 г. – камандзір батальёна 3-га матацыклетнага палка 4-га механізаванага корпуса Кіеўскай асобая ваеннай акругі. З чэрвеня па ліпень 1941 г. – начальнік штаба 19-га матацыклетнага палка 16-га механізіраванага корпуса Кіеўскай асобай ваеннай акругі і Паўднёва-Заходняга фронту. Са жніўня па снежань 1941 г. знаходзіўся ў рэзерве Паўднёва-Заходняга фронту. Са снежня 1941 г. па кастрычнік 1942 г. – камандзір 142-га кавалерыйскага палка 34-ай      кавалерыйскай дывізіі Паўднёва-Заходняга фронту. З кастрычніка 1942 г. па сакавік 1946 г. – камандзір 17-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 5-ай гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі імя Катоўскага.

Узнагароджаны: пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга (01.02.1943, 14.03.1944, 10.02.1945, 14.04.1945, 15.11.1950), ордэнам Чырвонай Зоркі (03.11.1944), ордэнам Леніна (29.06.1945), шматлікімі медалямі.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1946 г. па май 1947 г. – слухач курсаў удасканаляння камандзіраў пры Ваеннай Акадэміі імя Фрунзэ Маскоўскай ваеннай акругі. З мая 1947 г. па люты 1953 г. – камандзір 37-га гвардзейскага казацкага кавалерыйскага палка 5-ай асобнай гвардзейскай казацкай кавалерыйскай дывізіі Паўночна-Каўказкай ваеннай акругі. З лютага. па ліпень 1953 г. – камандзір 18-га кавалерыйскага палка 7-ай асобнай кавалерыйскай Хінганскай дывізіі Забайкальскагй ваеннай акругі. З ліпеня 1953 г. па лістапад 1954 г. – камандзір 152-га стралковага палка 94-ай стралковай дывізіі Забайкальскай ваеннай акругі. З лістапада 1954 г. па май 1963 г. -палкоўнік у адстаўцы. Жыў у Новачаркаску і Мінску. З чэрвеня 1963 г.  па кастрычнік 1967 г. – брыгадзір у аддзеле пазаведамаснай аховы Ленінскага раёна г. Мінска. З кастрычнік 1967 г.- красавік 1971 г. – начальнік аб’екта завода імя Кірава, аддзел пазаведамаснай аховы Ленінскага раёна г. Мінска. У красавіку 1971 г. выйшаў на пенсію. Памёр у 1979 г. Пахаваны ў Мінску.

Звання “Ганаровы грамадзянін горада Ліды” ўдастоены  ў 1964 годзе. Яго іменем названа вуліца г. Ліда.

Неаднаразова прыязджаў у наш горад на дзень вызвалення горада. Вёў перапіску з супрацоўнікамі музея. У фондах музея захоўваюцца яго успаміны, фотаздымкі.

Міхаіл Цімафеевіч  успамінае:

«17 кавалерийский полк к исходу 7 июля получил задачу: в течение ночи с 7 на 8 июля подтянуть полк, накормить, организовать взаимодействие с командирами 23 и 86 кавалерийских  полков, с командиром 5 танкового полка товарищем Стояновым, в течение ночи вести разведку перегруппировки немцев в районе г. Лида. Быть готовым с рассветом 8 июля нанести удар в направлении пивзавод, ж/д станция, выйти на рубеж р. Дитва в районе севернее с. Мыто, не допустить возможных контратак противника с направления Гродно.

Выполняя поставленную задачу по овладению г. Лида, после короткой артиллерийской подготовки во взаимодействии с другими полками нашего 3-го кавалерийского корпуса при поддержке авиаполка под командованием Кожемякина, 17 кавалерийский полк наносил удары в направлении пивзавод, ж/д станция и далее на западную окраину города и вышел на рубеж р. Дитва в районе севернее с. Мыто, где отразил две сильные контратаки танков и пехоты немцев.

В боях за город Лиду отличилась масса бойцов и командиров 17 гвардейского кавалерийского .полка. К ним относятся разведчик капитан Кочанов, сержант Иванов И.К., рядовой Кулибишев, пулеметчик Сысик, командир 1-го эскадрона Мельников, командир саперного взвода Михаил Титов и многие другие». (ЛИХМ, Ф.57, оп.1, д.2)