/ Навіны / Сфрагістыка

Сфрагістыка

Сфрагістыка або сігілаграфія – гэта гістарычная дысцыпліна і разнавіднасць калекцыянавання, аб’ектам вывучэння і збірання якой з’яўляюцца пячаткі, штампы, матрыцы з любога цвёрдага матэрыялу (каменя, металу, косці), а таксама іх адбіткі на розных матэрыялах (метале, сургучы, воску, паперы і інш.).

Пячаткі разглядаюцца галоўным чынам як знакі сапраўднасці дакументаў, гісторычных крыніц, помнікаў мастацтва і з’яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі гісторыі.

Калекцыя «Сфрагістыка» Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачала фарміравацца ў 1983 годзе з пячаткі «FABRYKA MУDŁA “RAKIETA” LIDA».

Сёння калекцыя ўключае больш за 30 адзінак захоўвання: пячаткі, штампы ўстаноў і прадпрыемстваў, клішэ, пломбы.

Падчас камплектавання калекцыі асноўная ўвага надаецца прадметам, звязаным з Лідскім рэгіёнам.